Фота з архіва
17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 18 лістапада ноччу ў многіх раёнах краіны чакаюцца моцныя ападкі. У сувязі з гэтым аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У аўторак будзе воблачна, днём з праясненнямі. Ноччу чакаюцца дождж, снег, мокры снег. Днём месцамі пройдуць ападкі, у асноўным мокры снег. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі па поўначы магчыма наліпанне мокрага снегу, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, заходні 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с, раніцай і днём месцамі 15-18 м/с.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад нуля да 5 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе - да плюс 7. Ноччу па поўначы будзе ад 1 да 3 градусаў марозу.-0-