Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 ліпеня 2022, 11:06

З пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваны больш за 994 тыс. чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19

5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваны 994 037 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

На 1 ліпеня выздаравелі 985 592 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 7118 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй. Усяго ў краіне праведзены 13 646 641 тэст.

З пачатку мая ў Беларусі стабілізавалася сітуацыя па захваральнасці на інфекцыю COVID-19. Як і меркавалі інфекцыяністы і эпідэміёлагі, зніжэнню колькасці заражэнняў пасадзейнічала ў тым ліку актыўная вакцынацыя і рэвакцынацыя дарослага і дзіцячага (з 12 гадоў) насельніцтва.

Ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі і Мінску насельніцтву аказваецца поўны спектр планавай медыцынскай дапамогі і неабходных даследаванняў, як у стацыянарах, так і амбулаторна.

У сувязі з тым, што ў краіне рэгіструецца невялікая колькасць пацыентаў з інфекцыяй COVID-19, Міністэрства аховы здароўя абнаўляе статыстычныя даныя адзін раз у месяц.

Паводле прагнозаў спецыялістаў, магчыма, да восені інфекцыя COVID-19 на тэрыторыі Беларусі пяройдзе ў непандэмічную, сезонную фазу. Гэта значыць, што захваральнасць на COVID-19 будзе рэгістравацца, як ВРВІ і грып - восенню і зімой.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі