Сцяг Нядзеля, 5 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 красавіка 2021, 20:08

Выстаўка "Адпачынак-2021" пройдзе ў Мінску 23-25 ​​красавіка

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 23-я Міжнародная вясенняя выстаўка-кірмаш турыстычных паслуг "Адпачынак-2021" пройдзе з 23 па 25 красавіка ў Мінску. Аб гэтым сказала сёння на прэс-канферэнцыі начальнік сектара інавацыйна-тэхнічных праектаў Нацыянальнага выставачнага цэнтра "БелЭкспа" Марына Празорава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У час выстаўкі будуць захаваны ўсе меры для недапушчэння распаўсюджвання інфекцыі COVID-19. Арганізатары ўлічылі ўсе меры, якія рэкамендуюцца Міністэрствам аховы здароўя і Мінгарвыканкамам. Лакацыі, прадстаўленыя на выстаўцы, будуць знаходзіцца на дастатковай адлегласці адна ад адной, будуць павялічаны праходы для неабходнай сацыяльнай дыстанцыі. Усім наведвальнікам і экспанентам выстаўкі ў зоне рэгістрацыі будзе мерацца тэмпература, таксама будуць выдавацца маскі", - сказала Марына Празорава.

Што датычыцца новаўвядзенняў выстаўкі, яна адзначыла, што ў гэтым годзе ўпершыню пройдзе воркшоп Leisure&Travel. "Гэта перагаворы паміж прафесіяналамі турбізнесу, тураператарамі, а таксама ўсімі тымі, хто прадастаўляе паслугі ў сферы турыстычнага бізнесу", - растлумачыла яна. Таксама шырокую праграму прадставіць Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальнае агенцтва па турызме.

Паводле слоў дырэктара Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Ірыны Варановіч, выстаўка можа быць цікавая як для людзей, якія працуюць у сферы турызму, так і для простых наведвальнікаў. "Цяпер мы вельмі цесна працуем з рэгіёнамі, каб яны станавіліся больш вядомымі. На працягу бягучага года распрацоўваліся новыя маршруты, новыя фішкі, актыўнасці па розных напрамках турызму. Таму турагентам, тураператарам, асабліва тым, хто жадае пераарыентавацца на ўнутраны рынак, на выстаўцы будзе цікава паразмаўляць з прадстаўнікамі рэгіёнаў, - сказала яна. - Таксама і спажыўцы змогуць знайсці для сябе новыя цікавыя туры, маршруты".

На выстаўцы будзе прадстаўлены манітор, на якім будзе апрабавана мадэль Нацыянальнага агенцтва па турызме, калі чалавек можа самастойна ў відэафармаце пабудаваць маршрут. "На веласіпедзе, аўтамабілі або грамадскім транспарце наведвальнік зможа пабудаваць маршрут, па якім можна зручна, камфортна і цікава наведаць культурныя, гістарычныя аб'екты", - дадала дырэктар.

Акрамя таго, на мерапрыемстве будзе шырока прадстаўлены аграэкатурызм, будуць праводзіцца гадзіны культуры іншых краін (у прыватнасці, Індыі, Турцыі, Балгарыі), сустрэчы ў фармаце круглага стала.

Міжнародную вясеннюю выстаўку-кірмаш турыстычных паслуг "Адпачынак-2021" праводзіць Нацыянальны выставачны цэнтр "БелЭкспа" сумесна з Міністэрствам спорту і турызму Беларусі. Мерапрыемства з 23 па 25 красавіка пройдзе па адрасе: Мінск, пр-т Пераможцаў, 14.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі