Аляксандр Вальфовіч
26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (БІСД) з'яўляецца вядучай фабрыкай думкі, заявіў журналістам дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч у час рабочай сустрэчы з калектывам БІСД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў і ствараўся для таго, каб удзельнічаць у пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі і выпрацоўкі тых прагрэсіўных ідэй, якія садзейнічалі нейтралізацыі рызык, выклікаў і пагроз у сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Зусім нядаўна інстытут адзначыў сваё сямігоддзе. І за гэты час БІСД заваяваў статус вядучай фабрыкі думкі не толькі ўнутры краіны", - адзначыў Аляксандр Вальфовіч.
"Любы калектыў фарміруюць людзі. Тут некалькі дактароў навук, вялікая колькасць кандыдатаў навук. Так і павінна быць. Таму што ў структуры гэтага інстытута павінны быць самыя разумныя, прагрэсіўныя, ідэйныя людзі. Таму што ад іх, ад іх ідэй у многім залежыць бяспека краіны. Яны павінны рэагаваць і выпрацоўваць практыка-арыентаваныя прапановы, якія выкарыстоўваліся б ва ўсіх сферах нацыянальнай бяспекі. У іх вялікі патэнцыял для таго, каб працаваць яшчэ лепш", - упэўнены Аляксандр Вальфовіч.
Сёння эксперты інстытута паспяхова выступаюць на знакавых міжнародных форумах і ўзаемадзейнічаюць з фабрыкамі думак дружалюбных дзяржаў на пляцоўках ШАС, СНД, АДКБ і іншых арганізацый. Візітнымі карткамі БІСД сталі праекты "Вобраз будучыні", "Пульс грамадства", "Маладыя аналітыкі", якія паспяхова развіваюцца.
"Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў і ствараўся для таго, каб удзельнічаць у пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі і выпрацоўкі тых прагрэсіўных ідэй, якія садзейнічалі нейтралізацыі рызык, выклікаў і пагроз у сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Зусім нядаўна інстытут адзначыў сваё сямігоддзе. І за гэты час БІСД заваяваў статус вядучай фабрыкі думкі не толькі ўнутры краіны", - адзначыў Аляксандр Вальфовіч.
Дзяржсакратар Савета бяспекі падкрэсліў, што БІСД удзельнічае ва ўсіх жыццёва важных рашэннях у жыцці краіны і фарміраванні ўсіх дакументаў стратэгічнага планавання. "Ды і не толькі стратэгічнага планавання. Супрацоўнікі інстытута прымалі актыўны ўдзел у распрацоўцы і абмеркаванні палажэнняў абноўленай Канстытуцыі, - дадаў ён. - Супрацоўнікі БІСД прымаюць непасрэдны ўдзел у распрацоўцы важнейшых нарматыўных прававых актаў і дактрынальных дакументаў, якія вызначаюць контуры палітыкі Беларусі ў розных сферах забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Напрацоўкі і прапановы інстытута знайшлі сваё адлюстраванне ў новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2026-2030 гады, іншых дакументах стратэгічнага планавання. Аналітычныя матэрыялы, падрыхтаваныя БІСД, актуальныя, своечасовыя і запатрабаваныя, у тым ліку ў Дзяржаўным сакратарыяце Савета бяспекі".
"Любы калектыў фарміруюць людзі. Тут некалькі дактароў навук, вялікая колькасць кандыдатаў навук. Так і павінна быць. Таму што ў структуры гэтага інстытута павінны быць самыя разумныя, прагрэсіўныя, ідэйныя людзі. Таму што ад іх, ад іх ідэй у многім залежыць бяспека краіны. Яны павінны рэагаваць і выпрацоўваць практыка-арыентаваныя прапановы, якія выкарыстоўваліся б ва ўсіх сферах нацыянальнай бяспекі. У іх вялікі патэнцыял для таго, каб працаваць яшчэ лепш", - упэўнены Аляксандр Вальфовіч.Сёння эксперты інстытута паспяхова выступаюць на знакавых міжнародных форумах і ўзаемадзейнічаюць з фабрыкамі думак дружалюбных дзяржаў на пляцоўках ШАС, СНД, АДКБ і іншых арганізацый. Візітнымі карткамі БІСД сталі праекты "Вобраз будучыні", "Пульс грамадства", "Маладыя аналітыкі", якія паспяхова развіваюцца.
Як адзначыў Аляксандр Вальфовіч, шмат робіцца аналітыкамі БІСД і ў плане захавання гістарычнай памяці. Асаблівая ўвага ўдзяляецца падзеям Вялікай Айчыннай вайны, укладу беларускага народа ў разгром нацысцкай Германіі, абароне насельніцтва ад негатыўнага інфармацыйнага ўздзеяння. На заканчэнне сустрэчы Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі заахвоціў супрацоўнікаў інстытута, якія найбольш вызначыліся, за высокія вынікі, дасягнутыя ў інфармацыйна-аналітычным суправаджэнні дзейнасці ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі.-0-
Фота Сяргея Шэлега
