Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 кастрычніка 2018, 12:53

Ваенныя Беларусі і Расіі пачалі падрыхтоўку вучэння "Шчыт Саюза-2019"

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ваенныя Беларусі і Расіі пачалі падрыхтоўку да вучэння "Шчыт Саюза-2019". Аб гэтым заявіў сёння міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў на пасяджэнні сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Генеральныя штабы пачалі падрыхтоўку вучэння "Шчыт Саюза-2019". Яно будзе галоўным мерапрыемствам сумеснай падрыхтоўкі органаў ваеннага кіравання і войскаў у 2019 годзе і забяспечыць далейшае ўдасканаленне дзеючай сістэмы забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы", - сказаў Андрэй Раўкоў.

Паводле яго слоў, мерапрыемствы такога маштабу даюць магчымасць на практыцы праверыць якасць і ўзровень боегатоўнасці рэгіянальнай групоўкі войскаў, рэальныя магчымасці ўзбраення і здольнасці выканаць пастаўленыя баявыя задачы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі