Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 красавіка 2021, 19:27

Ваеннаслужачыя 30-й чыгуначнай брыгады пабудавалі пераправу цераз Заходнюю Дзвіну каля Бешанковіч

30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ваеннаслужачыя 30-й чыгуначнай брыгады ў час вучэнняў узвялі пераправу цераз Заходнюю Дзвіну ў раёне Бешанковіч. Інфармацыя аб гэтым размешчана ў Telegram-канале Міністэрства абароны, паведамляе БЕЛТА.

На будаўніцтва моста пайшло каля 70 пантонаў. "Раён узвядзення пераправы выбраны не выпадкова. Для мясцовых жыхароў мост стаў сапраўдным паратункам. Раней перапраўляцца на другі бераг даводзілася на лодках", - паведамілі ў Мінабароны.

Выкарыстоўвацца мост будзе і для патрэб народнай гаспадаркі. У час пасяўной і ўборачнай кампаній па ім зможа хадзіць сельгастэхніка, у тым ліку і велікагрузная.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі