Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 жніўня 2025, 13:12

"Увесь свет атарапеў". Эксперт аб значэнні размовы Лукашэнкі і Трампа для рэгіянальнай бяспекі

Фота з архіва
Фота з архіва
20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанні рэгіянальнай бяспекі ў Еўропе немагчыма вырашыць без удзелу Беларусі і беларускага лідара, што разумее і Дональд Трамп. Аб гэтым у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА заявіў намеснік начальніка факультэта па вучэбнай і навуковай рабоце - начальнік вучэбна-метадычнага аддзела факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі Беларусі Андрэй Багадзель.

Гаворачы аб тэлефоннай размове Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, эксперт звярнуў увагу, што гэты званок адбыўся ў самы адказны момант. Амерыканскі лідар патэлефанаваў свайму беларускаму калегу напярэдадні саміту ЗША - Расія на Алясцы. "Увесь свет проста атарапеў. У нейкі момант гэты званок нават засланіў гэтыя перагаворы на Алясцы. Але, па вялікім рахунку, трэба проста паглядзець, якую ролю Беларусь пачынае адыгрываць у гэтым рэгіёне (размова пра Еўропу. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў Андрэй Багадзель.

На думку эксперта, пытанні рэгіянальнай бяспекі ў Еўропе без удзелу Беларусі і беларускага лідара вырашыць не ўдасца. "Сёння баланс сіл завагаўся. Калі быў Савецкі Саюз, Варшаўскі дагавор, усё грунтавалася на парытэтнай аснове і балансе сіл", - падкрэсліў ён.

Вяртаючыся да тэлефоннай размовы Аляксандра Лукашэнкі і Дональда Трампа, Андрэй Багадзель выказаў упэўненасць, што кіраўніцтва ЗША разглядае Беларусь як абсалютна самастойную дзяржаву, з якой можна мець справу. Гэта рэзка кантрастуе з палітыкай Еўрасаюза, лідары якога заяўляюць, што Мінск нібыта акупіраваны Крамлём. Але на самай справе Саюзная дзяржава, перакананы эксперт, толькі ўмацоўвае суверэнітэт як Беларусі, так і Расіі.-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі