Фота з архіва
14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урадавая дэлегацыя на чале з намеснікам прэм'ер-міністра Віктарам Каранкевічам накіравалася з візітам у Зімбабвэ. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Праграмай візіту прадугледжаны перагаворы з прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвам і прадметнае абмеркаванне пытанняў практычна ўсяго спектра двухбаковых адносін, уключаючы сумесныя беларуска-зімбабвійскія праекты. Пройдзе і пасяджэнне беларуска-зімбабвійскай сумеснай пастаяннай камісіі па супрацоўніцтве, а таксама пасяджэнне рабочай групы па сельскай гаспадарцы, дзе будуць разгледжаны новыя напрамкі далейшага пашырэння ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі, перспектыўныя праекты ў галіне сельскай гаспадаркі, кааперацыйнае супрацоўніцтва, пашырэнне дагаворна-прававой базы. Акрамя таго, запланавана перадача беларускай тэхнікі ў рамках пачатку рэалізацыі трэцяга этапу праграмы механізацыі сельскай гаспадаркі Зімбабвэ, якую патрануюць асабіста кіраўнікі дзяржаў. У планах і перагаворы з прадстаўнікамі зімбабвійскага бізнесу.
"Асноўная мэта нашага візіту - вызначэнне новых напрамкаў супрацоўніцтва і ацэнка вынікаў выканання раней дасягнутых дамоўленасцей. Узаемны інтарэс беларускага і зімбабвійскага бакоў уяўляюць пастаўкі харчовых тавараў і сыравіны, супрацоўніцтва ў сферах адукацыі, аховы здароўя, навукі і тэхналогій, нафтахімічнага комплексу, абыходжання з адходамі. Патэнцыял у двухбаковага супрацоўніцтва вялікі, а наяўнасць паміж дзвюма краінамі адкрытых і прамых кантактаў дасць магчымасць раскрыць яго поўнасцю", - падкрэсліў Віктар Каранкевіч.
Сваю работу прадстаўнічая ўрадавая дэлегацыя пачне ўжо заўтра.-0-