Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 снежня 2019, 12:41

Урад разлічвае развіваць у Беларусі праграму актыўнага даўгалецця пры падтрымцы ЮНФПА

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад разлічвае развіваць у Беларусі праграму актыўнага даўгалецця пры падтрымцы ЮНФПА, паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка сёння на сустрэчы з намеснікам Генеральнага сакратара ААН, выканаўчым дырэктарам ЮНФПА Наталляй Канем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Непазбежна ідзе старэнне насельніцтва - як у Еўропе, так і Беларусь зведвае гэтыя тэндэнцыі. Нам важна з вашай дапамогай развіваць так званую праграму актыўнага даўгалецця", - сказаў Ігар Петрышэнка.

Віцэ-прэм'ер нагадаў, што Беларусь у 2016 годзе далучылася да Канвенцыі па правах інвалідаў і актыўна рэалізуе мерапрыемствы па сацыялізацыі людзей з інваліднасцю. Яшчэ адзін напрамак для супрацоўніцтва з ЮНФПА - прадухіленне сямейнага насілля.

"Спадзяюся, у нас і ў далейшым будуць пазітыўныя напрамкі і агульныя падыходы, каб наша супрацоўніцтва развівалася па ўзыходнай", - рэзюмаваў Ігар Петрышэнка.

Наталля Канем у сваю чаргу адзначыла, што Беларусь дасягнула значных поспехаў у скарачэнні мацярынскай і дзіцячай смяротнасці. "У гэтым плане Беларусь можа быць выдатным прыкладам для іншых краін", - лічыць яна.

Акрамя сустрэч з дзяржаўнымі органамі Наталля Канем у час візіту ў Беларусь паспела паразмаўляць з распрацоўшчыкамі дадатку Flo для жанчын. Яна станоўча ацаніла іх практыку працаўладкавання жанчын з інваліднасцю.

ЮНФПА працуе ў Беларусі з 1994 года. Цяпер рэалізуецца другая краінавая праграма фонду для Беларусі на 2016-2020 гады з агульным бюджэтам $3,7 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі