Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 студзеня 2021, 17:56

У забаўляльных установах Мінска выяўлены парушэнні міграцыйнага заканадаўства

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праваахоўнікі правялі прафілактычную адпрацоўку сталічных забаўляльных устаноў, каб пракантраляваць выкананне патрабаванняў міграцыйнага заканадаўства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Праваахоўнікі выявілі і прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці трох замежных грамадзян, якія парушылі міграцыйнае заканадаўства, і аднаго грамадзяніна Беларусі, у якога працаваў іншаземец з парушэннем устаноўленага парадку.

Такія рэйды міліцыянеры праводзяць рэгулярна. Яны правяраюць не толькі ўстановы грамадскага харчавання, але і рынкі, будаўнічыя аб'екты.

Супрацоўнікі міграцыйнай службы звяртаюць увагу на няўхільнае выкананне норм беларускага заканадаўства ў частцы захавання правіл знаходжання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі Беларусі. "За парушэнне заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства прадугледжана адміністрацыйная адказнасць аж да дэпартацыі", - адзначылі ў ГУУС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі