Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 снежня 2015, 11:29

У ВПС і войскі ППА паступілі 10 самалётаў МіГ-29

1 снежня, Баранавічы /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў 61-ю знішчальную авіябазу ў Баранавічах прыбылі 10 адрамантаваных самалётаў МіГ-29, перадае карэспандэнт БЕЛТА. З прыбыўшых самалётаў 8 баявыя і 2 вучэбныя.

У красавіку 2014 года паветраныя судны паступілі на планавы капітальны рамонт на 558-ы авіяцыйны рамонтны завод. Там на самалётах была адноўлена спраўнасць авіяцыйнай тэхнікі, а таксама яе рэсурс, устаноўлены сістэмы відэарэгістрацыі параметраў палёту самалёта для выканання больш якаснага аб'ектыўнага кантролю.

"Гэта быў другі рамонт для самалётаў МіГ-29, для аднаго нават трэці. Яшчэ ні ў адной краіне свету, ні на адным заводзе самалёты не праходзілі другі рамонт", - адзначыў выконваючы абавязкі дырэктара завода Андрэй Тучын.

Сімвалічна, што прыём самалётаў супаў з пачаткам у ВПС і войсках ППА новага навучальнага года. Сёння беларуская ваенная авіяцыя пачала выкананне мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі. У час палётаў асноўная ўвага ўдзялялася ўдасканаленню ўзроўню натрэніраванасці і павышэнню майстэрства лётчыкаў.

Асваенне МіГ-29 асабовы склад авіябазы, што абараняе заходнія паветраныя рубяжы Беларусі, пачаў у 1993 годзе. У далейшым на 558-м авіяцыйным рамонтным заводзе праводзілася мадэрнізацыя гэтых самалётаў з далейшай абрэвіятурай МіГ-29БМ. На абноўленых паветраных суднах беларускія лётчыкі ўстанавілі 15 сусветных рэкордаў у скораўздымнасці і скорасці палёту па замкнутым маршруце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі