Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 чэрвеня 2021, 09:02

У школах Беларусі пачынаюцца выпускныя экзамены

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У школах Беларусі пачынаюцца выпускныя экзамены, паведамляе БЕЛТА.

Выпускныя экзамены пройдуць арганізавана ва ўсіх установах адукацыі з 1 па 9 чэрвеня.

Вучні 9-х класаў будуць здаваць тры абавязковыя выпускныя экзамены. У прыватнасці, яны напішуць дыктанты па беларускай і рускай мовах, выканаюць кантрольную работу па матэматыцы. Вучні 11-х класаў будуць пісаць пераказ па беларускай або рускай мове (у залежнасці ад свайго выбару), выканаюць кантрольную работу па матэматыцы, здадуць у вуснай форме экзамены па гісторыі Беларусі і замежнай мове.

Як і мінулыя гады, спецыялісты Міністэрства адукацыі будуць аб'яўляць тэксты для правядзення выпускных экзаменаў і нумары кантрольных работ па матэматыцы ў прамым эфіры па "Беларусь 1", а таксама яны будуць адразу ж размяшчацца на партале Міністэрства адукацыі. Для вучняў 11-х класаў тэксты для правядзення выпускных экзаменаў будуць называцца па тэлебачанні 1, 3 і 7 чэрвеня, для вучняў 9-х класаў - 2, 4 і 8 чэрвеня.

Пры правядзенні выпускных экзаменаў будуць захаваны ўсе санэпідпатрабаванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі