Фота з архіва
7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Палату прадстаўнікоў урадам унесены праект закона "Аб пітным водазабеспячэнні і водаадвядзенні (каналізацыі)". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Законапраект падрыхтаваны ў мэтах удасканалення прававога рэгулявання адносін, што ўзнікаюць у галіне пітнога водазабеспячэння і водаадвядзення, і накіраваны на задавальненне патрэб юрыдычных і фізічных асоб у пітной вадзе і прыёме сцёкавых вод.
Праектам закона, у прыватнасці, прадугледжваецца: дакладнае размежаванне сфер рэгулявання падобных па сваёй сутнасці грамадскіх адносін, якія ўзнікаюць у галіне пітнога водазабеспячэння і водаадвядзення (каналізацыі); удакладненне паўнамоцтваў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў, шэрага міністэрстваў, мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у галіне пітнога водазабеспячэння і водаадвядзення (каналізацыі); распрацоўка праграм вытворчага кантролю бяспекі пітной вады адпаведнымі суб'ектамі гаспадарання; вызначэнне складу сістэм пітнога водазабеспячэння, водаадвядзення (каналізацыі), іх развіццё і размяшчэнне; рэгламентацыя парадку эксплуатацыі сістэм пітнога водазабеспячэння, водаадвядзення (каналізацыі), сістэм дажджавой каналізацыі.
Галаўной камісіяй па законапраекце вызначана Пастаянная камісія па жыллёвай палітыцы, гандлі і будаўніцтве Палаты прадстаўнікоў.-0-