10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шадко расказаў у эфіры тэлеканала СТБ, калі беларусам пачнуць выдаваць ID-карткі, паведамляе БЕЛТА.
"Мы разлічваем, што ўсе работы будуць выкананы ў 2019 годзе і мы зможам пачаць выдаваць першыя электронныя карткі. Безумоўна, гэта будзе рабіцца на падставе заявы чалавека", - адзначыў Дзмітрый Шадко.
Атрымаць ID-картку можна, калі завяршаецца тэрмін дзеяння пашпарта і трэба атрымаць новы. Іншы варыянт - калі чалавек хоча атрымаць больш зручны электронны пашпарт замест папяровага.
"Тэхнічна выпусціць і выдаць кожнаму чалавеку гэту картку - даволі сур'ёзныя арганізацыйныя намаганні. І яны, зразумела, адбудуцца не за дзень і не за два", - растлумачыў першы намеснік міністра.
ID-картка будзе носьбітам электроннага лічбавага подпісу. Паводле слоў Дзмітрыя Шадко, гэта дасць карыстальнікам ключ да вялікай колькасці розных лічбавых магчымасцей.-0-