26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Авальнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзнагародзілі дзесяць пераможцаў конкурсу маладых літаратараў Саюзнай дзяржавы "Мост дружбы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Лепшых маладых літаратараў выбралі сёмы раз. Конкурс арыентаваны на пошук, раскрыццё і падтрымку маладых таленавітых аўтараў, прыцягненне ўвагі да гісторыі, культуры і літаратурных традыцый Расіі і Беларусі.
Па выніках работы экспертнага савета былі вызначаны дзесяць пераможцаў: па пяць маладых аўтараў ад Беларусі і Расіі. Усе расказы ўвайшлі ў зборнік-альманах і будуць надрукаваны. Адзін з экзэмпляраў урачыста перадалі ў калекцыю Нацыянальнай бібліятэкі.
Кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску Анатоль Маркевіч расказаў, што адчувае асабісты гонар за творчых удзельнікаў: "Я асабіста прачытаў усе апавяданні з сёмага альманаха. Уражанні толькі станоўчыя: усе творы пра наша жыццё, пра нашых людзей, таму вельмі лёгка ўспрымаюцца чытачом. Добрае слова, якое гучыць ад літаратараў, ніхто не зможа замяніць, нават штучны інтэлект. Калі бярэш часопіс або кнігу, то атрымліваеш непадробныя эмоцыі, якія аўтар перадае чытачу. Таму вельмі добра, што традыцыя правядзення конкурсу прадаўжаецца. Спадзяюся, ініцыятыва захаваецца і далей, паколькі і ў Беларусі, і ў Расіі вялікая колькасць таленавітых пісьменнікаў".
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч адзначыў: "Наша журы не раз абмяркоўвала з некаторым пачуццём страху і трывогі, ці зможам мы ўбачыць дастойныя творы на наступных этапах "Моста дружбы". Конкурс вытрымаў гэтыя выпрабаванні - сведчыць ужо сёмы альманах. Чытаючы расказы пераможцаў конкурсу, несумненна, адносіш іх творчасць да добрай з'явы ў сучаснай беларускай літаратуры. Думаю, што конкурс наперадзе чакае вялікая дарога".
Лаўрэатам стаў Іван Кузняцоў з работай "Яма з музыкантамі". Ён ужо станавіўся лаўрэатам "Моста дружбы". "Я прайшоў вялікі шлях дзякуючы вам з часу той перамогі. У мяне выйшла навукова-папулярнае выданне. Цяпер гатовы вялікі мастацкі твор, які ўвайшоў у фінал конкурсу "Электронная літара" і чакае сваёй публікацыі. Гэта шмат у чым адбылося дзякуючы вашай падтрымцы і веры ў нас, маладых пісьменнікаў. Кожны з нас праходзіць свой унікальны насычаны шлях у літаратуры, які можа быць розным, але гэтым ён і цудоўны", - заўважыў аўтар.
Сярод пераможцаў апынулася студэнтка БДПУ Ксенія Кузняцова з апавяданнем "Дзіўная зіма". "Ніколі не думала, што буду ўдзельнічаць у конкурсах, разлічвала пісаць выключна для сябе. На шчасце, выкладчыца ўбачыла ўва мне пісьменніцкі талент і дала штуршок рухацца далей", - адзначыла яна.-0-