Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 лютага 2021, 11:26

У Мінску больш за 240 шматдзетных сем'яў накіраваны на паляпшэнне жыллёвых умоў з пачатку года

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З пачатку 2021 года на паляпшэнне жыллёвых умоў накіравана 241 сталічная шматдзетная сям'я, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал "Мінск. Афіцыйна".

Шматдзетным чаргавікам прапануюць жыллё як у шматкватэрных, так і ў блакіраваных жылых дамах, у тым ліку ў мікрараёне Сокал і ў Смалявічах. Падрабязнасці падчас аператыўнай нарады ў Мінскім гарвыканкаме паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення жыллёвай палітыкі Алена Федаровіч.

"На гэты момант у сталіцы налічваецца 6296 шматдзетных сем'яў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. З іх 4213 ужо накіраваны на будаўніцтва", - сказала яна.

Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў даручыў больш актыўна прапаноўваць гэтай катэгорыі грамадзян жыллё ў горадзе-спадарожніку і паралельна ствараць там неабходную інфраструктуру: установы адукацыі і аховы здароўя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі