Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 лістапада 2020, 11:25

У Мінску 22 лістапада за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах затрыманы больш за 200 чалавек

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску 22 лістапада па парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах затрыманы больш за 200 чалавек. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

22 лістапада на тэрыторыі Мінска рабіліся спробы збораў грамадзян. Удзелу ў іх папярэднічалі заклікі сабрацца ў розных інфармацыйных рэсурсах сеткі Інтэрнэт і мэсэнджарах.

"З 12.00 да 13.00 у розных раёнах сталіцы збіраліся групы грамадзян, якія планавалі далей накіравацца ў цэнтр горада. Пазначыўшы сябе незарэгістраванай сімволікай і плакатамі, якія змяшчаюць розныя заклікі, групы грамадзян выходзілі на праезную частку ў раёне Каменнай Горкі, вуліцах Каліноўскага, Голубева і іншых месцах, блакіруючы пры гэтым рух удзельнікаў дарожнага руху і грамадскага транспарту. У мэтах бяспекі грамадзян і ўдзельнікаў дарожнага руху супрацоўнікі міліцыі выціснулі згаданых грамадзян з праезнай часткі", - расказалі ў ГУУС.

Удзельнікі несанкцыянаваных мерапрыемстваў неаднаразова папярэджваліся аб недапушчальнасці проціпраўных дзеянняў, пасля чаго найбольш актыўныя асобы былі затрыманы. За парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах на тэрыторыі Мінска затрыманы больш за 200 грамадзян, адносна якіх праводзіцца праверка ў рамках дзеючага заканадаўства.

Пратэстуючыя ігнаравалі меры бяспекі, прыводзілі з сабой малалетніх дзяцей. Асобныя ўдзельнікі дэманстравалі непавагу да супрацоўнікаў правапарадку, выкарыстоўвалі нецэнзурную лексіку і жэсты, некаторыя з іх знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі