Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 студзеня 2021, 19:51

У Канстытуцыю дарэчы ўключыць паняцце "нацыянальная годнасць" - Даніловіч

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для кансалідацыі грамадства і захавання гістарычнай памяці важна праводзіць выхаваўча-асветную работу ў духу патрыятызму пры супрацоўніцтве з вучонымі-гісторыкамі, краязнаўцамі, на мясцовым узроўні наладжваць дыялог з насельніцтвам. А таксама ўключыць у Канстытуцыю паняцце "нацыянальная годнасць". Такім меркаваннем з карэспандэнтам БЕЛТА падзяліўся дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу, рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вячаслаў Даніловіч.

Ён падкрэсліў, што Усебеларускі народны сход мае вялікае значэнне і ў гісторыі сучаснай Беларусі, і канкрэтна ў бягучым моманце. "Абсалютна правільна, што 2021 год названы Годам народнага адзінства. Кансалідацыя беларусаў вельмі важная ва ўмовах няпростых геапалітычных працэсаў і выклікаў. Таму на сходзе акрамя выпрацоўкі канкрэтных прапаноў па сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі на новую пяцігодку вельмі важна адстаяць яшчэ і асноўныя культурна-гістарычныя каштоўнасці беларускага грамадства, выпрацаваць дзейсны механізм процістаяння спробам расхістаць, дэстабілізаваць сітуацыю ў нашай краіне. Нам усім, нашаму грамадству неабходна кансалідавацца", - сказаў Вячаслаў Даніловіч.

Дэлегата УНС як гісторыка хвалюе праблема захавання памяці, процістаянне спробам фальсіфікацыі гісторыі Беларусі розных перыядаў, перш за ўсё - падзей часоў Вялікай Айчыннай вайны. Гэтыя ідэі ён хацеў бы агучыць на УНС: ужо з самага ранняга ўзросту дзяцей неабходна выхоўваць у духу патрыятызму, павагі да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь. "Мне бачыцца важным, каб ва ўстановах адукацыі па ўсёй краіне абавязкова ўкараняліся факультатывы краязнаўчага характару. Бо любоў да Радзімы, да яе гісторыі пачынаецца з таго месца, дзе ты нарадзіўся і жывеш. Таксама важна для кансалідацыі грамадства і захавання гістарычнай памяці, каб мясцовыя ўлады былі нацэлены на актыўнае супрацоўніцтва з айчыннымі вучонымі-гуманітарыямі ў плане правядзення сумесных мерапрыемстваў, падрыхтоўкі навукова-папулярных выданняў па рэгіянальнай гісторыі. Сустрэчы такіх вучоных з грамадскасцю, настаўнікамі, навучэнскай моладдзю, краязнаўцамі, правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных гісторыі асобных населеных пунктаў рэгіёнаў Беларусі, садзейнічаюць канструктыўнаму асэнсаванню гістарычнага мінулага і сучаснага жыцця краіны", - лічыць Вячаслаў Даніловіч.

Акрамя таго, яму цікава маючае адбыцца на УНС абмеркаванне змяненняў, якія прапанаваны ў рамках канстытуцыйнай рэформы. З яго пункту гледжання, мэтазгодна было б унесці ў Канстытуцыю паняцце "нацыянальная годнасць". "Яно ўключае ў сябе гонар за свой народ, любоў да яго культуры і традыцый, павагу да дзяржаўнай сімволікі, а таксама замацаваць норму, што знявага нацыянальнай годнасці праследуецца па законе", - дадаў вучоны.

Каменціруючы праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады, ён падкрэсліў, што абсалютна заканамерна ў цэнтры ўвагі дакумента апынуўся чалавек. "Без чалавека, асобы не бывае ніякай сферы жыцця грамадства. Мы павінны бачыць і ў сацыяльна-эканамічным развіцці, і ў грамадска-палітычным, і духоўна-культурным перш за ўсё людзей. Тое, што іх хвалюе, цікавіць. І як гэтыя праблемы разам вырашаць", - сказаў Вячаслаў Даніловіч. У сувязі з гэтым, на яго думку, неабходна прадаўжаць дыялог у грамадстве, які быў запушчаны дзякуючы арганізацыі дыялогавых пляцовак. Іх практыку неабходна зрабіць на пастаяннай аснове, асабліва ў рэгіёнах. "Каб мясцовыя ўлады чулі, што хвалюе людзей, а тыя, у сваю чаргу, маглі ў гэтым месцы сабрацца з прадстаўнікамі ўлады, абмеркаваць, выказаць свае ідэі і прапановы. Трэба, каб людзі ўключаліся ў стваральны працэс", - сказаў на заканчэнне рэктар акадэміі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі