Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 верасня 2022, 16:41

У Ізраілі ўшанавалі памяць ахвяр гета, знішчанага 80 гадоў таму ў беларускай вёсцы Лахва

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасольства Беларусі ў Ізраілі прыняло ўдзел у вечары памяці ў горадзе Кфар-Саба, які быў прысвечаны 80-годдзю трагедыі яўрэйскага гета ў в. Лахва Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай дыпламатычнай місіі ў Ізраілі.

У мерапрыемстве, арганізаваным супольніцтвам выхадцаў з Лахвы пад эгідай сярэдняй школы ў г. Кфар-Сабы, прынялі ўдзел амаль 200 гасцей, уключаючы вязняў гета, якія выжылі, і іх нашчадкаў. Прысутнічалі таксама кіраўніцтва і вучні гэтай навучальнай установы, прадстаўнікі аддзела адукацыі гарадскога муніцыпалітэта, мясцовыя грамадскія арганізацыі, выхадцы з Беларусі.

На цырымоніі адкрыцця прадстаўнік беларускага пасольства падкрэсліў важнасць захавання памяці аб ахвярах халакосту і Другой сусветнай вайны. Ён акцэнтаваў увагу на вялікіх чалавечых стратах Беларусі за гады гітлераўскай акупацыі, на сімвалічнасць мерапрыемства з улікам адзначаемых у гэтым годзе 30-годдзя беларуска-ізраільскіх дыпламатычных адносін і Года гістарычнай памяці ў Беларусі. Дыпламат сказаў пра шматвяковую цесную сувязь народаў Беларусі і Ізраіля.

Вязні гета і іх нашчадкі, якія выступалі, выказалі словы ўдзячнасці ўладам Беларусі за аператыўны пошук месца масавага знішчэння яўрэйскага гета і арганізацыю цырымоніі перапахавання астанкаў у пачатку мая ў Лунінцы.

Падчас сустрэчы быў паказаны гістарычны фільм "Лахва. Цана свабоды", які нядаўна выйшаў у Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі