Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 студзеня 2021, 16:16

У Генпракуратуру перададзена справа адносна менеджараў "Белгазпрамбанка"

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Следчым упраўленнем КДБ перададзена ў Генеральную пракуратуру для накіравання ў суд крымінальная справа ў адносінах да топ-менеджараў ААТ "Белгазпрамбанк". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў КДБ.

"Абвінавачаныя і іх абаронцы азнаёміліся з матэрыяламі крымінальнай справы. Хадайніцтваў аб спыненні крымінальнага праследавання па прадугледжаных крымінальным кодэксам падставах, а таксама аб правядзенні дадатковых следчых дзеянняў ніхто з абвінавачаных, за выключэннем Віктара Бабарыкі, не заявіў", - расказалі ў ведамстве.

Мера стрымання ў адносінах да абвінавачаных пакінута ранейшай: сем чалавек, у тым ліку Віктар Бабарыка, знаходзяцца пад вартай, адзін - пад дамашнім арыштам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі