Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 мая 2021, 17:32

У форуме "Беларусь інтэлектуальная" ўдзельнічаюць больш за 200 маладых даследчыкаў

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі маладзёжны форум "Беларусь інтэлектуальная" стартаваў сёння ў Нацыянальнай акадэміі навук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэты форум вельмі важны ў жыцці нашай краіны, - падкрэсліла старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў доктар медыцынскіх навук Людміла Макарына-Кібак. - Упэўнена, мы як заканадаўцы многае вынесем з яго".

Мэта сённяшняга мерапрыемства - абмеркаванне і выпрацоўка таленавітай моладдзю прапаноў для пабудовы Беларусі інтэлектуальнай. Больш за 200 маладых даследчыкаў удзельнічаюць у форуме. Сярод іх - пераможцы і лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, прадстаўнікі працуючай моладзі ў адукацыі і навукаёмістых сферах эканомікі. "Прыехалі дэлегацыі з Глыбоцкага, Ушацкага, Докшыцкага раёнаў, з Маладзечна і Слуцка. Удзельнічаюць прадстаўнікі БДУ, БНТУ, БДУІР, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце, а таксама маладыя вучоныя, аспіранты, магістранты Нацыянальнай акадэміі навук", - расказаў намеснік старшыні Савета маладых вучоных, намеснік дырэктара Інстытута гісторыі НАН Станіслаў Юрэцкі.

Фармат прадугледжвае секцыйныя панэльныя дыскусіі аб адукацыі ва ўмовах сучасных трансфармацый, эканоміцы высокаінтэлектуальнай дзяржавы і лічбавых тэхналогіях у дзяржкіраванні, развіцці высокаінтэлектуальнага грамадства.

"Форум "Беларусь інтэлектуальная" ў першую чаргу прызначаны для таго, каб вызначыць значныя магістральныя напрамкі развіцця не толькі тэхналогій і навукі ў нашай краіне, але і ў цэлым грамадства. Сёння мы бачым, якія трансфармацыі адбываюцца з улікам лічбавізацыі абсалютна ўсіх галін, адзначаем, які ўплыў гэта аказвае на грамадства і як сёння моладзь уключана ў гэтыя працэсы. На гэтай пляцоўцы задзейнічаны навучэнцы, студэнты, маладыя вучоныя, а таксама старэйшае пакаленне. Мы паспрабуем раскрыць асноўныя напрамкі, якія звязаны са штучным інтэлектам і лічбавізацыяй, утварэннем будучыні, пабудовай высокаінтэлектуальнага грамадства - усё гэта вельмі важна для Беларусі", - адзначыў галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук, старшыня Савета маладых вучоных Андрэй Іванец.

Паводле яго слоў, па выніках форуму будзе прынята дэкларацыя, накіраваная на актывізацыю ўдзелу моладзі ва ўкараненні лічбавых тэхналогій ва ўсіх сферах беларускай эканомікі, развіцці новага індустрыяльнага комплексу краіны і фарміраванні высокаінтэлектуальнага грамадства.

"На форуме будуць прадстаўлены даклады, якія паказваюць, куды рухацца моладзі, нашай краіне, рэальнаму сектару эканомікі, нашаму грамадству. У наступным гэта трансфармуецца ў канкрэтныя рэальныя праекты, якія будуць у канве, вызначанай у тым ліку стратэгіяй "Навука і тэхналогіі: 2018-2040", адобранай на II З'ездзе вучоных Беларусі. На гэтай адкрытай дыскусійнай пляцоўцы многія даследаванні, на мой погляд, з'яўляюцца фактычна фарсайтамі, поглядам у будучыню, якая можа быць абсалютна рознай і непрадказальнай. Таму пабудова мадэлі, якая будзе дарожнай картай развіцця, - гэта залог поспеху развіцця ў цэлым навукі, эканомікі і нашага грамадства", - сказаў Андрэй Іванец.

Акрамя таго, па 14 мая ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіцца тыдзень адкрытых дзвярэй - можна наведаць пастаянна дзеючую выстаўку НАН "Дасягненні айчыннай навукі - вытворчасці", а таксама навуковыя арганізацыі Акадэміі навук. Па пытаннях наведвання НАН трэба звяртацца да арганізатара форуму - у Савет маладых вучоных, e-mail: cys.nasb@gmail.com.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі