Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 кастрычніка 2018, 15:50

У Беларусі завяршаецца падключэнне жылфонду да ацяплення

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі завяршаецца падключэнне жыллёвага фонду да ацяплення. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Святлана Цімошкіна.

"Жылфонд у поўным аб'ёме падключаны да ацяплення ва ўсіх рэгіёнах, за выключэннем Брэсцкай вобласці, дзе цяпер цяпло падаецца ў 78,5 працэнта жылых дамоў, і Гомельскай (97 працэнтаў). Верагодна, у бліжэйшыя дні гэтыя рэгіёны завершаць падключэнне жылых дамоў да ацяплення. Усе сацыяльныя аб'екты краіны падключаны ўжо", - адзначыла Святлана Цімошкіна.

Яна падкрэсліла, што адпаведныя рашэнні прымаюць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ўлады. Ацяпленне ў жыллёвым фондзе, інтэрнатах, гасцініцах, навучальных установах уключаюць пры сярэднясутачнай тэмпературы паветра на працягу пяці сутак плюс 8 градусаў і ніжэй.

Пасля падачы цяпла ў жылфонд на чарзе грамадскія, адміністрацыйныя будынкі, прамысловыя прадпрыемствы. "Мясцовыя выканкамы прымаюць рашэнне аб пачатку падключэння да ацяплення і гэтай групы будынкаў. Гэта ў сваю чаргу дае права ўласнікам будынкаў канчаткова вызначыцца з датай уключэння ацяплення", - растлумачыла Святлана Цімошкіна.

Арганізацыі ЖКГ да ацяпляльнага сезона падрыхтавалі 1,83 млн куб.м драўнянага паліва, 10,7 тыс. т топачнага музуту ў якасці рэзервовага паліва для газавых кацельняў. Завершаны капітальны рамонт катлоў, капітальны і прафілактычны рамонт абсталявання кацельняў і цеплавых сетак, прафілактычны рамонт сістэм ацяплення і агляд цеплавых пунктаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі