14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект пастановы Міністэрства спорту і турызму, які ўносіць карэкціроўкі ў інструкцыю аб парадку фарміравання і вядзення рэестра суб'ектаў турыстычнай дзейнасці, вынесены на грамадскае абмеркаванне на Прававым форуме Беларусі, паведамляе БЕЛТА.
У прыватнасці, праект прадугледжвае замацаванне за суб'ектамі турыстычнай дзейнасці права звароту ў Дэпартамент па турызме Мінспорту за выпіскай з гэтага рэестра. Выпіска выдаецца на падставе пісьмовага звароту на працягу пяці рабочых дзён з дня, што ідзе за днём яго паступлення.
Праект пастановы падрыхтаваны з улікам аналізу паступаючых у Мінспорт зваротаў і запытаў суб'ектаў турыстычнай дзейнасці. Яны абумоўліваюць неабходнасць выдачы выпіскі з рэестра неабходнасцю праходжання працэдуры акрэдытацыі ў дыпламатычных прадстаўніцтвах (консульскіх установах).
Дзеючае заканадаўства не рэгулююць пытанні адносна выпіскі з рэестра. Паведамленні, што выдаюцца Дэпартаментам па турызме, па прававой прыродзе не з'яўляюцца дакументамі, ідэнтычнымі выпісцы з рэестра, паколькі яны накіраваны на інфармаванне суб'ектаў турыстычнай дзейнасці аб удасканаленні пэўных дзеянняў.
"Праект падлягае публічнаму абмеркаванню, паколькі закранае правы, свабоды і абавязкі грамадзян і юрыдычных асоб (суб'ектаў турыстычнай дзейнасці) і ўстанаўлівае новыя падыходы да прававога рэгулявання сферы турызму", - гаворыцца ў абгрунтаванні да праекта пастановы.
Заўвагі і прапановы па праекце пастановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі па 28 сакавіка.-0-