Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 студзеня 2020, 13:57

У Беларусі на гэтым тыдні будзе цяплей за кліматычную норму на 4-8 градусаў, дажджы і мокры снег

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на бягучым тыдні чакаецца няўстойлівае надвор'е з тэмпературным фонам на 4-8 градусаў вышэй за кліматычную норму, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сярэдзіне тыдня цыклон абумовіць дажджлівае надвор'е, яго атмасферныя франты выклічуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, месцамі моцныя ападкі і наліпанне мокрага снегу.

У аўторак, 28 студзеня, умовы надвор'я будзе вызначаць цёплая паветраная маса атлантычнага паходжання, ноччу пераважна па паўночна ўсходняй палавіне пройдуць кароткачасовыя ападкі (у асноўным мокры снег). Днём у асобных раёнах чакаюцца невялікія ападкі. Месцамі слабы туман, ноччу і раніцай слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 4 да плюс 1, днём - ад нуля да плюс 6 градусаў.

У сераду, 29 студзеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дождж, мокры снег, днём у асобных раёнах моцныя ападкі (у асноўным мокры снег), наліпанне мокрага снегу. Месцамі слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. На працягу сутак будзе ад 3 марозу да 3 цяпла.

У чацвер, 30 студзеня, часам чакаюцца ападкі, у асноўным мокры снег, ноччу і раніцай у асобных раёнах моцныя ападкі, наліпанне мокрага снегу. На дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 3 да плюс 2. Днём прагназуецца ад 2 марозу да 4 цяпла.

У пятніцу, 31 студзеня, часам пройдуць ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі туман, слабы галалёд. Ноччу чакаецца ад мінус 3 да плюс 2, днём - ад 2 градусаў марозу да 5 цяпла.

У выхадныя дні надвор'е будуць вызначаць франтальныя раздзелы і цёплыя паветраныя масы атлантычнага паходжання.

У суботу, 1 лютага, ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). У асобных раёнах чакаюцца туман, ноччу слабы галалёд. Ноччу будзе ад 3 марозу да 3 цяпла, днём - ад нуля да 7 градусаў цяпла.

У нядзелю, 2 лютага, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Ноччу месцамі туман. Тэмпература паветра ноччу - ад нуля да 5 цяпла, днём - 2-8 градусаў са знакам плюс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі