Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 верасня 2021, 15:08

У Беларусі дадаткова прастымулююць будаўніцтва жылля ў сельскай мясцовасці

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі дадаткова прастымулююць будаўніцтва жылля ў сельскай мясцовасці. Адпаведны праект указа "Аб мерах па аказанні дзяржаўнай падтрымкі", які абмяркоўваўся сёння на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, па выніках праведзенай дыскусіі будзе скарэкціраваны. Аб гэтым расказаў журналістам міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Былі гарачыя дыскусіі. Выказваліся прадстаўнікі і органаў дзяржкіравання, і мясцовай улады. Не ўсе прапанаваныя намі пастулаты былі ўспрыняты. Праект указа будзе скарэкціраваны", - заявіў міністр.

Паводле яго слоў, адпаведныя нормы будуць дадаткова разгледжаны, а затым дакумент у дапрацаваным выглядзе зноў будзе ўнесены на разгляд кіраўніку дзяржавы.

Руслан Пархамовіч адзначыў, што новы дакумент змяшчае два асноўныя напрамкі: гэта стымуляванне будаўніцтва жылля ў сельскай мясцовасці, а таксама карэкціроўка ўмоў і парадку аказання дзяржпадтрымкі з улікам ужо напрацаванай у гэтым пытанні практыкі.

Міністр расказаў аб шэрагу норм, якія застануцца ў дапрацаванай версіі праекта ўказа. Першае - гэта стымуляванне будаўніцтва жылля ў сельскай мясцовасці. Так, грамадзяне, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і якія знаходзяцца на ўліку ў Мінску і абласных цэнтрах, у выпадку прыняцця імі рашэння аб будаўніцтве жылля ў малых населеных пунктах атрымаюць права гэта зрабіць у пазачарговым парадку.

У дакуменце таксама плануецца абмежаваць магчымасць прадастаўлення дзяржпадтрымкі грамадзянам, якія паляпшаюць жыллёвыя ўмовы не па месцы пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу. Тут таксама размова ідзе аб стымуляванні будаўніцтва жылля ў сельскай мясцовасці, і такія грамадзяне змогуць пабудаваць жыллё з дзяржпадтрымкай толькі ў меншых населеных пунктах. "Калі пражывае ў абласным цэнтры і сабраўся змяніць месца жыхарства, то ён можа пераехаць толькі ў раённы цэнтр. Калі жыў у раённым цэнтры, то толькі малы населены пункт. Гэта мера абмяжуе адток сельскага насельніцтва з месцаў пражывання і не дапусціць масавага зрушэння ў гарадскія межы", - растлумачыў Руслан Пархамовіч.

Акрамя таго, у праекце ўказа закладзена вырашэнне пытанняў больш прыватнага і вузкага характару. Напрыклад, парадак дакрэдытоўкі членаў сям'і, калі крэдытаатрымальнік памёр і не змог поўнасцю рэалізаваць свае магчымасці атрымаць крэдыт. Таксама цяпер не вызначаны парадак на выпадак разводу - як адзін з сямейнай пары перакрэдытоўваецца і захоўвае магчымасць дзяржпадтрымкі. Усё гэта прадугледжана ў новым дакуменце, які рыхтуецца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі