Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 мая 2022, 14:28

У Беларусі да канца тыдня чакаюцца дажджы і тэмпература ніжэйшая за кліматычную норму

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да плюс 26 градусаў у пачатку тыдня і кароткачасовыя дажджы з халаднаватым надвор'ем у канцы прагназуюцца ў Беларусі на 24-29 мая. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

vvv1

"Другая дэкада мая была больш шчодрая на ападкі, чым першая. Так, за мінулы перыяд па рэспубліцы выпала ад 1 да 30 мм ападкаў, што складае 2-44 працэнты да нормы месяца. Сярэднясутачныя тэмпературы паветра ў другой дэкадзе мая вагаліся ад плюс 10 па поўначы да плюс 15 па паўднёвым захадзе рэспублікі, што ў асноўным ніжэй за кліматычную норму на 1-2 градусы. І хоць асобныя дні былі цёплымі, але ў цэлым яны не змаглі перакрыць адмоўную анамалію тэмпературы. Да канца мая засталося крыху больш за тыдзень, але, паводле папярэдняга прагнозу, ужо відаць, што асаблівага цяпла чакаць не варта", - расказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 24 мая, будзе без ападкаў. У начны і ранішні час у асобных раёнах краіны прагназуецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1-7 градусаў, месцамі на глебе чакаюцца замаразкі ад 0 да мінус 2 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да плюс 18-24 градусаў.

fff1

У сераду, 25 мая, надвор'е будзе пераважна без ападкаў. Удзень па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, а месцамі магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе плюс 4-10 градусаў, а па паўднёвым захадзе да плюс 12. Удзень тэмпература паветра складзе плюс 19-24 градусы, а па поўдні да плюс 26 градусаў.

У чацвер, 26 мая, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі будуць навальніцы, а ўдзень узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 8 да плюс 14 градусаў, а ўдзень чакаецца 16-23 градусы цяпла.

У канцы тыдня ў Беларусі захаваецца дажджлівае надвор'е з тэмпературным фонам на 3-6 градусаў ніжэйшым за кліматычную норму.

У пятніцу, 27 мая, уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 5-12 градусаў, а ўдзень паветра прагрэецца да плюс 13-20.

У суботу, 28 мая, часам пройдуць дажджы. Удзень у асобных раёнах рэспублікі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 5 да плюс 12 градусаў цяпла, а ўдзень ад плюс 10 да плюс 17.

У нядзелю, 29 мая, часам дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 4-10, а ўдзень - плюс 11-18 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі