Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 сакавіка 2022, 09:04

У Беларусі больш за 5,1 млн чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі больш за 5 млн 173 тыс. чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Такім чынам, поўнасцю вакцынаваны цяпер 55,3 працэнта беларускіх грамадзян.

Адну дозу вакцыны атрымалі больш за 5 млн 739 тыс. чалавек. Сярод іх больш за 66,8 тыс. падлеткаў 12-17 гадоў, з якіх больш за 41,8 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі. Адну дозу вакцыны атрымалі 61,4 працэнта насельніцтва краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі