Сцяг Панядзелак, 6 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 кастрычніка 2020, 11:31

У Беларусі адкрыўся сезон загоннага палявання на капытных

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 1 кастрычніка адкрыўся сезон загоннага палявання на капытных, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

У Мінлясгасе адзначаюць, што з 1 кастрычніка па 31 снежня ў Беларусі акрамя ружэйнага палявання з засады і з падыходу дазваляецца ружэйнае загоннае паляванне на лася, дзіка, аленя (высакароднага і плямістага), лань, муфлона.

Паляваць можна на працягу сутак ружэйным спосабам, загонам і з сабакамі, з засады і з падыходу. Пры гэтым для здабычы лася, аленяў высакароднага і плямістага, лані, дарослага дзіка старэйшага за 2 гады дазваляецца прымяняць наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 3 тыс. джоўляў, гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем патронаў, запраўленых куляй, паляўнічыя лукі і арбалеты. Для здабычы казулі і маладняку дзіка да 2 гадоў - наразная паляўнічая зброя з дульнай энергіяй кулі звыш 1,5 тыс. джоўляў, гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў, запраўленых куляй або карцеччу. Дапускаецца выкарыстанне паляўнічых лукаў і арбалетаў, а таксама паляўнічых сабак (пароды - па рашэнні карыстальніка паляўнічых угоддзяў).

У прэс-службе звярнулі ўвагу, што загоннае паляванне з'яўляецца зонай павышанай рызыкі і патрабуе ад яго ўдзельнікаў яшчэ большай адказнасці, у прыватнасці ад кіраўнікоў палявання. "Нягледзячы на неаднаразовыя патрабаванні Мінлясгаса аб неабходнасці прыняцця дадатковых мер па забеспячэнні выканання правіл бяспекі на паляванні, у бягучым годзе ўжо мелі месца няшчасныя выпадкі", - падкрэслілі ў міністэрстве.

Асноўнымі парушэннямі з'яўляюцца стральба на шум, шорах, па няясна бачнай цэлі, у тумане, у моцны снегапад, прыцемкам, супраць сонца, а таксама па ўзлятаючай птушцы ніжэй за 2,5 м ва ўмовах абмежаванай бачнасці. Акрамя таго, стральба пры адсутнасці перакананасці ў тым, што ў напрамку стрэлу няма людзей або дамашніх жывёл. Таксама пры правядзенні загоннага палявання - стральба па паляўнічых жывёлах уздоўж стралковай лініі, за межамі свайго сектара, пасля сігналу аб заканчэнні загону, самастойны выбар месца і сход з нумара да заканчэння загону.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі