22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў бліжэйшыя дні чакаецца марознае надвор'е, а потым настане перыяд адлігі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"Атмасфера ў Беларусі на гэтым тыдні будзе вельмі нестабільнай. У бліжэйшы час на змену вобласці павышанага атмасфернага ціску з мяккай еўрапейскай зімой прыйдзе антыцыклон Хела з суровым скандынаўскім характарам. У выніку чаго ўдараць першыя істотныя снежаньскія маразы да мінус 18. Аднак ужо пасля халоднага Раства ў рэспубліку пачнуць паступаць сагрэтыя Гальфстрымам паветраныя масы, таму марозны перыяд зменіцца адлігай", - расказалі ў Белгідрамеце.
У аўторак, 23 снежня, тэмпература паветра мінімальная ноччу будзе вагацца ад мінус 12 градусаў па паўночным усходзе да плюс 2 градусаў па паўднёвым захадзе, а максімальная днём складзе 2-8 са знакам мінус, у паўднёвых і паўднёва-заходніх раёнах - мінус 1 - плюс 2 градусы. Ноччу і раніцай месцамі, днём пераважна па паўднёвым захадзе рэспублікі чакаецца невялікі кароткачасовы снег, мокры снег. Ноччу і раніцай месцамі можа быць слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца.

У наступныя дні 24 і 25 снежня начныя мінімумы будуць знаходзіцца ў межах ад 5-8 да 13-15 градусаў са знакам мінус, месцамі тэмпература паветра панізіцца да 16-18 градусаў ніжэй за нуль. Дзённыя максімумы будуць у межах ад мінус 6-10 да мінус 3 - плюс 1 градуса. Пры гэтым на фоне вобласці павышанага атмасфернага ціску ападкаў чакаецца няшмат, толькі месцамі пад уплывам малаактыўных франтальных раздзелаў пройдуць невялікія кароткачасовыя снег, мокры снег. Разам з тым у дзённы час у чацвер, 25 снежня, у асобных раёнах па поўначы не выключаны моцны парывісты вецер - 15-18 м/с.
У сераду, 24 снежня, будзе пераважна без ападкаў, на асобных участках дарог можа быць галалёдзіца. У чацвер, 25 снежня, таксама пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўночным усходзе рэспублікі прагназуецца невялікі кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца, у дзённы час месцамі па поўначы слабы галалёд.
"У далейшым - 26-28 снежня - у Беларусі чакаецца няўстойлівы характар умоў надвор'я. Атмасферныя франты, што ідуць праз тэрыторыю краіны, абумовяць ападкі ў большасці раёнаў рэспублікі. Разам з тым у выніку адвекцыі паветранай масы атлантычнага паходжання тэмпературны фон стане павышацца і вернецца ў кліматычнае рэчышча, а чаканыя ападкі стануць ісці ў змешанай фазе (снег, мокры снег, дождж). Пры гэтым 26-28 снежня, у пятніцу-нядзелю, месцамі ўзмоцніцца вецер парывамі 15-20 м/с. У нядзелю, 28 снежня, выпадзенне ападкаў у спалучэнні з парывістым ветрам будзе прыводзіць да ўтварэння завей месцамі па ўсходняй палове краіне", - распавялі сіноптыкі.

Пры ваганнях тэмпературнага фону ў асобных раёнах краіны могуць адзначацца слабыя туманы і галалёдныя з'явы.
У пятніцу, 26 снежня, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць мокры снег, дождж. Ноччу і раніцай у асобных раёнах прагназуецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Месцамі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе ад плюс 1 градуса па поўначы да мінус 9 градусаў па паўднёвым захадзе, максімальная днём - мінус 1 - плюс 5 градусаў.
У суботу, 27 снежня, ноччу месцамі прагназуюцца невялікія ападкі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны - кароткачасовыя дождж, мокры снег. У асобных раёнах не выключаны слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Днём месцамі магчыма ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу - мінус 5 - плюс 2 градусы, максімальная днём - мінус 2 - плюс 4 градусы.
У нядзелю, 28 снежня, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць ападкі (снег, мокры снег, па захадзе з дажджом). Па ўсходняй палове месцамі чакаецца мяцеліца, у заходніх раёнах слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Месцамі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак - мінус 4 - плюс 2 градусы.-0-