Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 кастрычніка 2020, 14:19

Тым, хто перахварэў на COVID-19, рэкамендуецца прышчапіцца ад грыпу праз месяц пасля выздараўлення

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тым, хто перахварэў на COVID-19, рэкамендуецца прышчапіцца ад грыпу праз месяц пасля выздараўлення. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, паведамляе БЕЛТА.

Вакцынацыя супраць грыпу гэтай восенню больш важная, чым калі-небудзь, упэўнены медыкі. З улікам таго, што новы каранавірус (SARS-CoV-2) прадаўжае распаўсюджвацца сярод насельніцтва, у перыяд сезоннага ўздыму захваральнасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыі чакаецца сумесная цыркуляцыя розных вірусаў. Інфіцыраванне можа адбыцца адразу некалькімі вірусамі, або да віруснага захворвання, якое ўжо развілася, далучыцца новае.

Перш за ўсё, небяспеку ўяўляе спалучэнне ў чалавека каранавіруснай інфекцыі COVID-19 і сезоннага грыпу. Абодва вірусы маюць уласцівасць неспрыяльна ўздзейнічаць на лёгачную тканку, выклікаючы пнеўманіі.

Процігрыпозная вакцына забяспечвае фарміраванне спецыфічнага імунітэту супраць вірусаў грыпу А і B. Разам з тым, ёсць шэраг навуковых даных аб тым, што прышчэпка ад грыпу можа аказаць станоўчы эфект у папярэджанні інфекцыі COVID-19. Вакцынацыя сучаснымі ад'ювантнымі вакцынамі суправаджаецца не толькі фарміраваннем спецыфічных антыцел да штамаў віруса грыпу, але і ранняй актывацыяй клетачных механізмаў процівіруснага імуннага адказу, які прыводзіць да зніжэння захваральнасці на грып і ВРІ, і, відаць, каранавірусную інфекцыю.

Што датычыцца людзей, якія перахварэлі на каранавірусную інфекцыю, ім таксама рэкамендуецца зрабіць прышчэпку супраць грыпу, каб прадухіліць гэта захворванне. Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе прышчапляцца не раней як праз 30 каляндарных дзён пасля выздараўлення. Медыкі таксама звяртаюць увагу на неабходнасць вакцынацыі дарослых з хранічнай абструктыўнай хваробай лёгкіх (не ў перыяд абвастрэння).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі