Навіны сюжэта
"Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"
15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Толькі адзін бюлетэнь для галасавання можа быць выдадзены ўзамен сапсаванага. Аб гэтым паведаміла журналістам сакратар ЦВК Алена Балдоўская, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Толькі адзін бюлетэнь для галасавання можа быць выдадзены ўзамен сапсаванага. Таму калі па нейкай прычыне выбаршчык заблытаўся або памылкова паставіў знак не ў тым квадраце ў бюлетэні, ён можа адзін раз звярнуцца ва ўчастковую камісію, і яна выдасць яму адзін бюлетэнь узамен сапсаванага", - адзначыла Алена Балдоўская.
Паводле яе слоў, такія выпадкі маюць месца быць, але не маюць масавага характару. "У асноўным людзі разумеюць, як правільна запаўняецца бюлетэнь. Бюлетэнь змяшчае парадак і растлумачэнне яго запаўнення. Парадак размяшчаецца і ў кабінках для галасавання. Таму, у прынцыпе, усё даволі зразумела і ясна, - дапоўніла сакратар ЦВК. - У бюлетэнь будуць унесены прозвішчы і даныя аб пяці кандыдатах. Насупраць кожнага кандыдата размешчаны квадрат. У адным з квадратаў - насупраць таго кандыдата, за якога вы галасуеце, - неабходна паставіць птушачку. У прынцыпе, запаўненне бюлетэня з'яўляецца даволі простым працэсам".

Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года.-0-