Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 чэрвеня 2020, 14:04

Цёплае надвор'е захаваецца на гэтым тыдні ў Беларусі, дажджоў стане менш

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цёплае надвор'е захаваецца на гэтым тыдні ў Беларусі, дажджоў стане менш, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"За мінулыя дні чэрвеньскія навальнічныя дажджы ў многіх раёнах Беларусі выканалі месячную норму па ападках, а месцамі і перавыканалі. У лідарах - метэастанцыя Бярэзінскі запаведнік, дзе ўжо адзначана 234 працэнты месячнай нормы. У той жа час на адлегласці каля 50 км, на метэастанцыі Докшыцы, выпала ўсяго 60 працэнтаў чэрвеньскай нормы дажджоў. Відавочны недабор ападкаў адзначаецца толькі па ўсходзе Гомельскай вобласці", - расказалі сіноптыкі.

Аднак у атмасферы намячаюцца змяненні, сіноптыкі прагназуюць заканчэнне перыяду амаль штодзённых навальнічных дажджоў. Над Скандынаўскім паўвостравам набірае моц умерана цёплы антыцыклон, які стане асноўным гаспадаром надвор'я ўжо заўтра на поўначы Еўропы, у тым ліку і на поўначы Беларусі, дзе ў аўторак, 23 чэрвеня, будзе без ападкаў. На паўднёвай палавіне краіны яшчэ будзе адчувацца ўплыў маларухомага атмасфернага фронту, дзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы і магчымы моцныя дажджы. Вецер будзе паўночна-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература ноччу складзе 12-18 градусаў цяпла, днём - 19-25 вышэй за нуль.

У сярэдзіне тыдня рост атмасфернага ціску паступова аднясе зону дажджоў на поўдзень, і Беларусь апынецца пад уладай скандынаўскага антыцыклону, які трымае шлях на паўднёвы ўсход праз краіну.

У сераду, 24 чэрвеня, чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе без ападкаў, толькі ноччу месцамі па Брэсцкай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы. У нізкіх мясцінах і паблізу вадаёмаў могуць згушчацца непрацяглыя туманы. Вецер паўночна-ўсходні ўмераны. Ноччу будзе 9-16 градусаў цяпла, днём - 21-27 вышэй за нуль.

У чацвер, 25 чэрвеня, будзе невялікая воблачнасць, без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер усходні слабы. Тэмпература паветра ноччу складзе 10-15 градусаў цяпла, днём - плюс 24-29.

У пятніцу, 26 чэрвеня, і ў будучыя выхадныя захаваецца цёплае надвор'е. У многіх раёнах будзе без ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы, ноччу слабы, у дзённы час умераны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі