Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 снежня 2019, 12:55

Цёплае надвор'е чакаецца на бягучым тыдні ў Беларусі

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цёплае пераважна без ападкаў надвор'е чакаецца на гэтым тыдні ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"На гэтым тыдні ў Беларусі будзе пераважаць антыцыкланальны характар надвор'я, чакаецца цёплае пераважна без ападкаў надвор'е, толькі ў канцы тыдня атмасферныя франты, якія ідуць з Заходняй Еўропы, абумовяць пахмурнае з ападкамі надвор'е", - расказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 17 снежня, умовы надвор'я будзе вызначаць цёплая паветраная маса, што паступае з поўдня Еўропы, па поўначы краіны будзе адчувацца ўплыў франтальнага раздзелу. Пераважна па паўночнай палавіне Беларусі пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Уначы і раніцай месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 градуса марозу да плюс 4 градусаў цяпла, удзень - 3-9 градусаў вышэй за нуль.

У сераду, 18 снежня, надвор'е будзе ў асноўным вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Будзе пераважна без ападкаў. Месцамі слабы туман. Удзень у асобных раёнах Віцебскай вобласці чакаецца парывісты вецер. Уначы прагназуецца ад нуля да плюс 5 градусаў, удзень - 3-10 градусаў са знакам плюс.

У чацвер, 19 снежня, чакаецца пераважна без ападкаў. Месцамі слабы туман. Уначы і раніцай у асобных раёнах Віцебскай вобласці захаваецца парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 градуса марозу да 4 градусаў цяпла, удзень - 1-6 градусаў вышэй за нуль.

У пятніцу, 20 снежня, будзе ў асноўным без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па захадзе краіны прагназуюцца невялікія кароткачасовыя дождж і мокры снег, слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 градусаў па паўночным усходзе да плюс 4 градусаў па паўднёвым захадзе рэспублікі. Удзень будзе ад 2 градусаў марозу да 4 градусаў цяпла, у паўднёва-заходніх раёнах краіны - да 7 градусаў са знакам плюс.

У суботу, 21 снежня, у асобных раёнах рэспублікі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), будуць слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы чакаецца ад мінус 4 градусаў да плюс 2 градусаў, удзень - ад мінус 1 градуса да плюс 5 градусаў. У паўднёва-заходніх раёнах краіны ўначы 3-5 градусаў цяпла, удзень - плюс 6-7 градусаў.

У нядзелю, 22 снежня, абумовяць франтальныя раздзелы на большай частцы тэрыторыі Беларусі кароткачасовыя ападкі (у асноўным дождж), слабы туман і галалёд. Уначы і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў цяпла, удзень будзе 2-8 градусаў вышэй за нуль.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі