16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды расказалі, што ў гэтым годзе традыцыйных калядных маразоў не будзе, паведамляе БЕЛТА.
"Нягледзячы на каляндарны экватар зімы, у рэспубліцы адзначаецца цёплае надвор'е. Сярэднясутачная тэмпература паветра на 1-5 градусаў перавышае кліматычную норму, а ападкі ідуць у асноўным у выглядзе дажджу. Снежнае покрыва паступова здае свае пазіцыі. Прагнозы няўмольныя: цёплае для студзеня надвор'е захаваецца ў Беларусі і ў бліжэйшы час, таму традыцыйных калядных маразоў у бягучым годзе не будзе", - звярнулі ўвагу сіноптыкі.
Пры гэтым пад пераважным уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску істотных ападкаў па рэспубліцы не прагназуецца, толькі 17 студзеня месцамі, а па паўднёвым усходзе ў многіх раёнах, дзе праявіцца ўплыў малаактыўнага атмасфернага фронту, пройдуць невялікія дажджы. Разам з тым цёплае паветра атлантычнага паходжання будзе падтрымліваць у рэспубліцы павышаны тэмпературны рэжым.
Пры паступленні цёплага і вільготнага паветра месцамі па краіне будуць згушчацца туманы. Асобныя ўчасткі дарог будуць слізкімі, папярэдзілі ў Белгідрамеце.
17 студзеня месцамі, а па паўднёвым усходзе ў многіх раёнах чакаюцца невялікія дажджы. Месцамі будзе туман. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак 0-4 градусы са знакам плюс.
18-21 студзеня будзе пераважна без ападкаў. У асобных раёнах прагназуецца слабы туман, а ноччу і раніцай - слабы галалёд. На дарогах будзе галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 3 да плюс 3, а днём - 1-7 градусаў вышэй за нуль.
Паводле папярэдніх прагнозаў сіноптыкаў, да сярэдзіны наступнага рабочага тыдня сітуацыя зменіцца. "З Заходняй Еўропы на тэрыторыю нашай краіны перамесціцца франтальны раздзел, які прынясе не толькі ападкі, але і больш халодную паветраную масу. Тэмпературны фон стане паніжацца, а ападкі будуць адзначацца ў выглядзе дажджу з мокрым снегам", - расказалі ў Белгідрамеце.
22 студзеня ноччу месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Уначы і раніцай чакаюцца месцамі слабы туман і галалёд. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, днём - ад мінус 1 да плюс 4 градусаў.-0-