Сцяг Серада, 7 студзеня 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 лістапада 2024, 17:31

Тэрытарыяльнымі камісіямі па выбарах Прэзідэнта Беларусі акрэдытаваны 593 нацыянальныя наглядальнікі

Фота з архіва
Фота з архіва
14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэрытарыяльнымі камісіямі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь акрэдытаваны 593 нацыянальныя наглядальнікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ЦВК.

Больш за ўсё наглядальнікаў накіравалі грамадскія аб'яднанні - 423 чалавекі. Грамадзянамі накіравана 43 чалавекі, працоўнымі калектывамі - 17, палітычнымі партыямі - 110.

Пры ЦВК Беларусі акрэдытаваны шасцёра наглядальнікаў.

У ЦВК нагадалі, што палітычная партыя, іншае грамадскае аб'яднанне, працоўны калектыў арганізацыі або калектыў яе структурнага падраздзялення, грамадзяне маюць права накіраваць наглядальнікам аднаго свайго прадстаўніка на пасяджэнні адпаведнай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі, на ўчастак для галасавання.

Акрэдытацыя нацыянальных наглядальнікаў завершыцца камісіямі 20 студзеня 2025 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі