Сцяг Серада, 18 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 студзеня 2026, 20:00

Паміж Беларуссю і Расіяй самыя папулярныя напрамкі - Мінск, Масква і Санкт-Пецярбург

Фота з архіва
Фота з архіва
6 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паміж Беларуссю і Расіяй самыя папулярныя напрамкі - Мінск, Масква і Санкт-Пецярбург. На іх прыпадае амаль тры чвэрці (72,2 працэнта) чыгуначнага пасажырапатоку ў прамых зносінах. За студзень - верасень 2025 года на гэтых маршрутах перавезена 2 млн пасажыраў, што вышэй на 10,8 працэнта за ўзровень аналагічнага перыяду папярэдняга года. Аб гэтым у інтэрв'ю часопісу "Экономика Беларуси" паведаміў міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч.

Усяго ў чыгуначных зносінах з Расіяй за дзевяць месяцаў 2025 года праз тэрыторыю Беларусі перавезена 2,8 млн пасажыраў (з улікам транзіту), на 11,5 працэнта больш, чым на год раней.

На думку міністра, дастаткова паспяховым аказаўся сумесны турыстычны праект Беларускай чыгункі і ААТ "РЧ". За студзень-верасень паслугамі турыстычнага поезда "Беларускі ваяж" скарысталіся больш за 3,8 тыс. чалавек.

"У Саюзнай дзяржаве ўдзяляецца вялікая ўвага развіццю транспартных зносін паміж краінамі. У снежні 2025 года ў зносінах Масква - Мінск штодзённа пачала курсіраваць дадатковая пара паяздоў "Ластаўка". У трансгранічных прыгарадных чыгуначных пасажырскіх зносінах у красавіку 2026 года плануем пусціць паязды па маршрутах Віцебск - Смаленск і Орша - Смаленск", - адзначыў міністр.

Транспартнымі міністэрствамі дзвюх краін таксама падрыхтаваны праект мемарандума аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве высокаскораснай чыгуначнай магістралі Масква - Мінск.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі