Фота з архіва
6 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
На гэтыя мэты з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў рэзервовага фонду будзе накіравана больш за Br1 млн.
Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі назначаны 194 студэнтам ВНУ.
Гранд-прэмій з прысваеннем звання лаўрэата спецыяльнага фонду ўдастоены 38 пераможцаў міжнародных алімпіяд і конкурсаў.
Спецыяльнымі прэміямі заахвочаны 320 навучэнцаў, курсантаў і студэнтаў.
Педагагічным і навуковым работнікам, якія ўнеслі асаблівы ўклад у развіццё здольнасцей адораных навучэнцаў і студэнтаў, прысуджана 51 узнагароджанне.
Прыняцце распараджэння кіраўніка дзяржавы накіравана на выяўленне і падтрымку найбольш матываванай адоранай моладзі, стварэнне спрыяльных умоў для паспяховай вучобы, стымуляванне прафесійнага росту педагогаў.-0-