Фота Палаты прадстаўнікоў
8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка і дэпутаты напярэдадні Дня Вялікай Перамогі ўсклалі кветкі да брацкай магілы воінаў Савецкай арміі, падпольшчыкаў і мірных жыхароў, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941-1944 гадах, якая размешчана ў парку Чалюскінцаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"9 Мая, Дзень Перамогі - гэта асаблівае свята. З аднаго боку, радаснае свята: 8 мая быў падпісаны акт аб безагаворачнай капітуляцыі фашысцкай Германіі, 9 мая пастаўлена кропка ў кровапралітнай Вялікай Айчыннай вайне. З другога боку, сумны, паколькі мільёны людзей загінулі ў горне вайны", - адзначыў Ігар Сергяенка ў каментарыі журналістам пасля ўскладання.
Сёння дэпутаты аддаюць даніну памяці ўсім загінулым - воінам Савецкай арміі, партызанам, падпольшчыкам, вязням канцлагераў, ваеннапалонным, мірным грамадзянам.
"Мы прыходзім на гэтыя магілы, да сельскіх невялікіх помнікаў, наведваем манументы воінам-вызваліцелям, свята шануем памяць нашых гераічных продкаў. З другога боку, бачым, з якім кашчунствам ставяцца да гэтых святынь, да гэтых свят на Захадзе, дзе забаронена сёння адзначаць Дзень Перамогі, выходзіць з адпаведнай савецкай сімволікай", - сказаў спікер.
Ён заўважыў, што толькі за вызваленне Польшчы і прыбалтыйскіх рэспублік загінуў мільён нашых суайчыннікаў.
"У кожнай беларускай сям'і свята шануюць памяць сваіх бацькоў, дзядоў, прадзедаў. Вайна зачапіла кожную беларускую сям'ю. Хтосьці ваяваў у партызанскім атрадзе, хтосьці дапамагаў, даглядаў раненых, выпякаў хлеб. У тыле ворага таксама кавалася Перамога. Многія прайшлі дарогамі вайны, і я добра памятаю расказы бацькі, які ваяваў у 330-й стралковай Магілёўскай Чырванасцяжнай дывізіі, прайшоў з баямі", - сказаў Ігар Сергяенка, дадаўшы, што рэліквіі, фатаграфіі таго часу захоўваюцца ў кожнай сям'і.
Асаблівая роля ў захаванні памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, паводле слоў спікера Палаты прадстаўнікоў, належыць кінафотадакументалістыцы, дакументальным кадрам. Нараўне з мастацкімі фільмамі іх неабходна паказваць моладзі.
Ігар Сергяенка таксама заўважыў, што кветкі ад дэпутатаў сёння леглі да помніка ў дажджлівае, дрэннае надвор'е. "А ўяўляеце, як было ваяваць, наступаць у мароз, у сцюжу, у хлюпоту, у акопах, фарсіраваць, устанаўліваць водныя пераправы, ісці наперад - на вялікім энтузіязме і на сіле волі, на любові да радзімы, патрыятызме - і каваць гэту перамогу", - падкрэсліў спікер.
Помнік на месцы масавага пахавання ўяўляе сабой манументальную скульптуру журботнай жанчыны на бетонным падмурку з рэльефным надпісам. Па прыблізных падліках, тут было пахавана каля 10 тыс. чалавек. У 2005 годзе парк Чалюскінцаў быў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Рашэннем Мінгарвыканкама ў 2018 годзе брацкай магіле з манументам "Журботная маці" прысвоены статус гісторыка-мемарыяльнага месца пахавання.-0-
"9 Мая, Дзень Перамогі - гэта асаблівае свята. З аднаго боку, радаснае свята: 8 мая быў падпісаны акт аб безагаворачнай капітуляцыі фашысцкай Германіі, 9 мая пастаўлена кропка ў кровапралітнай Вялікай Айчыннай вайне. З другога боку, сумны, паколькі мільёны людзей загінулі ў горне вайны", - адзначыў Ігар Сергяенка ў каментарыі журналістам пасля ўскладання.
Сёння дэпутаты аддаюць даніну памяці ўсім загінулым - воінам Савецкай арміі, партызанам, падпольшчыкам, вязням канцлагераў, ваеннапалонным, мірным грамадзянам."Мы прыходзім на гэтыя магілы, да сельскіх невялікіх помнікаў, наведваем манументы воінам-вызваліцелям, свята шануем памяць нашых гераічных продкаў. З другога боку, бачым, з якім кашчунствам ставяцца да гэтых святынь, да гэтых свят на Захадзе, дзе забаронена сёння адзначаць Дзень Перамогі, выходзіць з адпаведнай савецкай сімволікай", - сказаў спікер.
Ён заўважыў, што толькі за вызваленне Польшчы і прыбалтыйскіх рэспублік загінуў мільён нашых суайчыннікаў."У кожнай беларускай сям'і свята шануюць памяць сваіх бацькоў, дзядоў, прадзедаў. Вайна зачапіла кожную беларускую сям'ю. Хтосьці ваяваў у партызанскім атрадзе, хтосьці дапамагаў, даглядаў раненых, выпякаў хлеб. У тыле ворага таксама кавалася Перамога. Многія прайшлі дарогамі вайны, і я добра памятаю расказы бацькі, які ваяваў у 330-й стралковай Магілёўскай Чырванасцяжнай дывізіі, прайшоў з баямі", - сказаў Ігар Сергяенка, дадаўшы, што рэліквіі, фатаграфіі таго часу захоўваюцца ў кожнай сям'і.
Асаблівая роля ў захаванні памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, паводле слоў спікера Палаты прадстаўнікоў, належыць кінафотадакументалістыцы, дакументальным кадрам. Нараўне з мастацкімі фільмамі іх неабходна паказваць моладзі.
Ігар Сергяенка таксама заўважыў, што кветкі ад дэпутатаў сёння леглі да помніка ў дажджлівае, дрэннае надвор'е. "А ўяўляеце, як было ваяваць, наступаць у мароз, у сцюжу, у хлюпоту, у акопах, фарсіраваць, устанаўліваць водныя пераправы, ісці наперад - на вялікім энтузіязме і на сіле волі, на любові да радзімы, патрыятызме - і каваць гэту перамогу", - падкрэсліў спікер.
Помнік на месцы масавага пахавання ўяўляе сабой манументальную скульптуру журботнай жанчыны на бетонным падмурку з рэльефным надпісам. Па прыблізных падліках, тут было пахавана каля 10 тыс. чалавек. У 2005 годзе парк Чалюскінцаў быў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Рашэннем Мінгарвыканкама ў 2018 годзе брацкай магіле з манументам "Журботная маці" прысвоены статус гісторыка-мемарыяльнага месца пахавання.-0-
Фота Мікалая Пятрова
