Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Сукала: судовая сістэма павінна быць сучаснай з пункту гледжання інфармацыйных тэхналогій

Грамадства 08.04.2019 | 09:51

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Правасуддзе вырашае задачы агульнадзяржаўнага значэння, таму яно павінна быць сучасным з пункту гледжання інфармацыйных тэхналогій. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" выказаў старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала, паведамляе БЕЛТА.

Аб гэтым, у прыватнасці, ішла размова на нарадзе па пытаннях удасканалення дзейнасці судоў агульнай юрысдыкцыі. Тады кіраўнік дзяржавы запатрабаваў да 1 верасня 2020 года ажыццявіць поўную лічбавізацыю судовай сістэмы да абласнога ўзроўню, але па магчымасці з арыентацыяй і на раённы.

"Мы зробім усё для таго, каб правасуддзе было больш сучасным, аператыўным, - сказаў Валянцін Сукала. - У нас ёсць праграма, ёсць план".

Што датычыцца ў цэлым дзейнасці судовай сістэмы Беларусі, быў адзначаны высокі ўзровень даверу да яе як мясцовага насельніцтва, так і прадстаўнікоў бізнесу з суседніх краін, якія звяртаюцца ў суды Беларусі, каб знайсці тут абарону сваіх законных інтарэсаў. "У міжнародных рэйтынгах беларускае правасуддзе сярод краін постсавецкай прасторы займае адно з вядучых месцаў. Гэта аб'ектыўныя крытэрыі спецыялістаў, ацэнак. Я думаю, гэтым можна ганарыцца", - падкрэсліў старшыня Вярхоўнага суда.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Змяненне меж Мінска У мэтах развіцця тэрыторыі, што прылягае да Нацыянальнага аэрапорта Мінск, змяняюцца межы Мінска і Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.