Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Стратэгія "Навука і тэхналогіі: 2018-2040" забяспечыць развіццё інтэлектуальнай эканомікі - Гусакоў

Грамадства 13.12.2017 | 14:47
Уладзімір Гусакоў
Уладзімір Гусакоў

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стратэгія "Навука і тэхналогіі: 2018-2040" забяспечыць развіццё інтэлектуальнай эканомікі, заявіў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў на ІІ З'ездзе вучоных Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На разгляд з'езда вынесены важны дакумент - праект стратэгіі "Навука і тэхналогіі: 2018-2040". Гэта стратэгія вызначыць будучае беларускай навукі і эканомікі. Пры распрацоўцы праекта стратэгіі быў праведзены сістэмны аналіз тэндэнцый развіцця новых тэхналогій, вывучаны аналагічныя доўгатэрміновыя стратэгіі іншых краін, сістэматызаваны прапановы, якія паступілі. Праект стратэгіі прайшоў грамадскае абмеркаванне. Ёсць падставы сцвярджаць, што будучае Беларусі ў тым, каб нарошчваць перавагі ў прыярытэтных галінах і выходзіць на лідарскія пазіцыі па ключавых перспектыўных напрамках навукі і тэхналогій, павялічваць рэзультатыўнасць інавацый і інтэгравацца ў міжнародную навукова-інавацыйную прастору. У праекце стратэгіі закладзена фарміраванне мадэлі "Беларусь інтэлектуальная", фарміраванне інтэлектуальнай эканомікі", - сказаў Уладзімір Гусакоў.

Ён адзначыў, што ў праекце стратэгіі ўдзяляецца вялікая ўвага далейшаму развіццю галін і відаў дзейнасці, якія будуць забяспечваць жыццёвыя патрэбнасці чалавека, - прамысловасці, АПК, энергетыкі, будаўніцтва. "Неабходна таксама паскоранае развіццё тых галін і відаў дзейнасці, якія фарміруюць новую якасць вытворчых працэсаў, маюць мульты- і міжгаліновы характар, якія адпавядаюць самым прагрэсіўным сусветным навукова-тэхнічным патрабаванням", - падкрэсліў старшыня Прэзідыума НАН.

У праекце стратэгіі вылучаюцца тры этапы яе рэалізацыі: да 2020 года, 2030-га і 2040-га. "Першы этап прадугледжвае актуалізацыю існуючых задзелаў, другі - завяршэнне лічбавай мадэрнізацыі традыцыйных галін, фарміраванне пераваг па ключавых галінах эканомікі, трэці - нарошчванне кампетэнцый у мэтавых сегментах эканомікі, інтэлектуалізацыю грамадства", - адзначыў Уладзімір Гусакоў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Першы этап перапісу насельніцтва Беларусі З 5 па 30 лістапада 2018 года для падрыхтоўкі да правядзення перапісу насельніцтва 2019 года праходзіць праверка адраснай гаспадаркі краіны.