Фота з архіва
26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сталічныя паркі пераходзяць на новы рэжым работы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў "Мінскзялёнбудзе".
На балансе "Мінскзялёнбуда" знаходзяцца чатыры паркі з атракцыёнамі. У трох з іх апошнім днём работы каруселей у гэтым сезоне стане нядзеля, 28 верасня.
"Так, у сувязі са зніжэннем колькасці наведвальнікаў, а таксама з надыходам неспрыяльных умоў надвор'я атракцыёны спыняць работу ў парку Чалюскінцаў, імя Уга Чавеса і 500-годдзя горада Мінска", - падкрэсліў намеснік генеральнага дырэктара - галоўны інжынер ВКУП "Мінскзялёнбуд" Руслан Касевіч.
У Цэнтральным дзіцячым парку імя М.Горкага каруселі будуць працаваць і ў кастрычніку, аднак не кожны дзень. "Рабочымі днямі будуць пятніца, субота, нядзеля з 11.00 да 20.00. Гэты рэжым работы можа быць скарэкціраваны ў залежнасці ад умоў надвор'я", - адзначыў Руслан Касевіч.
Да завяршэння набліжаецца ў сталіцы і сезон фантанаў, якія будуць радаваць жыхароў і гасцей сталіцы да 30 верасня. З 1 кастрычніка УП "Мінскзялёнбуд" пачне работы па іх кансервацыі на асенне-зімовы перыяд.
"Аднак хачу адзначыць, што нашы паркі чакаюць наведвальнікаў у любы сезон. Гараджане ў іх могуць не толькі любавацца восенню, але і карыстацца спартыўнымі аб'ектамі, трэнажорнымі пляцоўкамі, абсталяваннем дзіцячых гульнявых комплексаў. Таксама ў нашых парках па-ранейшаму будуць праходзіць мерапрыемствы, якія праводзяцца адміністрацыямі раёнаў сталіцы", - расказаў Руслан Касевіч.-0-