Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 красавіка 2021, 11:32

Спаборніцтвы на лепшы танкавы і мотастралковы экіпаж прайшлі на агульнавайсковым палігоне

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На 227-м агульнавайсковым палігоне завяршыліся спаборніцтвы на лепшы танкавы і мотастралковы экіпаж. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Міністэрства абароны, паведамляе БЕЛТА.

У стартах прынялі ўдзел каманды з 6-й, 11-й, 19-й, 120-й асобных механізаваных брыгад, Ваеннай акадэміі Беларусі і 72-га аб'яднанага вучэбнага цэнтра.

Выдатную падрыхтоўку прадэманстравалі танкісты і мотастралкі з Заслонава.

Лідары ў намінацыях: лепшы танкавы экіпаж - 19-я асобная механізаваная брыгада, лепшы танкавы ўзвод - 19-я асобная механізаваная брыгада, лепшы экіпаж БМП-2 - 19-я асобная механізаваная брыгада, лепшы мотастралковы ўзвод - Ваенная акадэмія Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі