Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 лютага 2023, 13:28

Слабы туман і да -16°С ноччу прагназуецца 8 лютага

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераважна без ападкаў і да 16 градусаў марозу ноччу прагназуецца ў Беларусі 8 лютага, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду ноччу будзе дождж, а ўдзень - воблачна з праясненнямі. Надвор'е чакаецца пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман, шэрань. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёва-заходні 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 5-11 градусаў марозу, месцамі - 2-4 градусы марозу, а на ўсходзе - мінус 12-16 градусаў. Днём тэмпература паветра будзе ў межах ад мінус 3 да плюс 2 градусаў, а ва ўсходніх раёнах - мінус 4-6 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі