Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 лютага 2022, 10:57

СК: затрыманы каля 10 каардынатараў і выканаўцаў зрыву рэферэндуму ў Беларусі

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Затрыманы каля 10 каардынатараў і выканаўцаў зрыву рэферэндуму ў Беларусі. Аб гэтым заявіў у эфіры АНТ начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Цэнтральнага апарату Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч, паведамляе БЕЛТА.

"У Следчы камітэт з Камітэта дзяржаўнай бяспекі паступілі матэрыялы па факце ўчынення групай асоб экстрэмісцкіх дзеянняў, якія праявіліся ў спробе аказаць незаконнае ўздзеянне на членаў выбарчых камісій", - расказаў Сяргей Кабаковіч.

Паводле яго слоў, матэрыялам дадзена прававая ацэнка. "Узбуджана крымінальная справа. На гэты час затрыманы каля 10 каардынатараў і выканаўцаў з розных рэгіёнаў краіны. Расследаванне крымінальнай справы прадаўжаецца", - адзначыў начальнік аддзела.

Як паведамлялася, Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі раскрыў групы, якія пад кіраўніцтвам замежных куратараў планавалі зрыў канстытуцыйнага рэферэндуму. Людзі, якія атрымлівалі ўказанні з-за мяжы, заклікалі псаваць бюлетэні, запалохваць членаў выбарчых камісій і пагражаць ім. У пісьмах, што яны адпраўлялі ад імя міліцыянераў і суддзяў, - адкрытыя пагрозы і ўказанне на тое, што вядомы іх адрасы. Куратары з-за мяжы ўстаноўлены, каардынатары і радавыя выканаўцы ў Беларусі затрыманы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі