Фота з архіва
13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядучыя беларускія тураператары па аўтобусных турах цяпер вырашаюць праблемы з вяртаннем груп з Еўропы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый (РСТА).
Так, два аўтобусы, 82 турысты, павінны вяртацца з Грэцыі і Італіі 14 верасня праз пераход Цярэспаль-Брэст. Як паведамляюць тураператары, групы будуць перанакіраваны на літоўска-беларускі пераход Мядзінінкай-Каменны Лог. Гэтым жа пераходам скарыстаюцца групы, якія павінны адпраўляцца ў гэтыя дні ў Еўропу. Таксама беларускія тураператары выкарыстоўваюць для паездак у Заходнюю Еўропу транзіт па Латвіі.
У РСТА таксама дадалі, што пакуль ніякіх кардынальных змяненняў у складзеныя да Новага года планы выездаў у Еўропу арганізатары аўтобусных тураў не ўносяць. "Будзем чакаць наступнага тыдня, - гавораць яны. - Спадзяёмся на лепшае".
Нягледзячы на нявызначанасць сітуацыі, у турфірмах адзначаюць, што панікі няма - у тым ліку сярод беларускіх турыстаў. Напрыклад, і ў гэтыя дні ідуць запыты і прадаўжаюцца браніраванні аўтобусных камбінаваных тураў у Еўропу - у тым ліку на Каляды і Новы год.-0-