Фота прэс-службы Палаты прадстаўнікоў
16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэба цаніць тое, што заваявана нашымі продкамі, заявіў журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка па выніках сустрэчы з энергетыкамі Шаркаўшчынскага раёна, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Тэма размовы - дасягненні Рэспублікі Беларусь за апошнія 30 гадоў, а таксама маючыя адбыцца прэзідэнцкія выбары.
"Разважлівыя беларусы бачаць і разумеюць, чаго мы дасягнулі, якое сёння ў нас жыццё, і цудоўна разумеюць, што неабходна не толькі захаваць, але ў першую чаргу абараніць. Гадамі ствараецца пэўны ўзровень жыцця, узровень дастатку, а страціць гэта, разбурыць можна ў момант. Мы бачым, што адбываецца ў суседніх дзяржавах - ва Украіне, спробы дэстабілізацыі абстаноўкі ў Грузіі, тое, што сёння з нашымі адбываецца суседзямі (краінамі Балтыі. - Заўвага БЕЛТА). Простаму чалавеку, які жыве там, несалодка даводзіцца на сённяшні дзень", - адзначыў Ігар Сергяенка.
"Таму заўсёды трэба цаніць тое, што заваявана тваімі продкамі, і тое, што сёння пацверджана рэальнымі рэзультатамі работнікаў прамысловых прадпрыемстваў, сельскай гаспадаркі, іншых сфер жыццядзейнасці. І мы, прымаючы ўдзел у выбарах, аддаём голас за свой стабільны, упэўнены сённяшні дзень і будучыню", - дадаў спікер.-0-