Сцяг Нядзеля, 29 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 лістапада 2021, 13:32

Сергяенка: праект Канстытуцыі будзе прадстаўлены для ўсенароднага абмеркавання ў лістападзе-снежні

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект абноўленай Канстытуцыі плануецца прадставіць для ўсенароднага абмеркавання ў канцы лістапада - пачатку снежня бягучага года. Аб гэтым паведаміў журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка пасля сустрэчы кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з рабочай групай па дапрацоўцы праекта Канстытуцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Рабочая група сёння фактычна завяршыла падрыхтоўку паправак у Асноўны закон, адбылося літаральна яго паартыкульнае абмеркаванне. Далей праект будзе прадстаўлены на разгляд Канстытуцыйнай камісіі.

"Пакуль тыя прапановы, якія былі сфармуляваны рабочай групай, у цэлым падтрыманы. У далейшым чакаецца яшчэ абмеркаванне з Канстытуцыйнай камісіяй (да гэтага яны азнаёмяцца з тэкстам, які мы ім накіруем літаральна на гэтым тыдні). Думаю, што да канца лістапада - пачатку снежня мы выйдзем на ўсенароднае абмеркаванне праекта Канстытуцыі", - сказаў Ігар Сергяенка.

На этапе грамадскага абмеркавання ва ўсіх жадаючых будзе магчымасць выказаць свае прапановы і пажаданні па змесце змяненняў Асноўнага закона, якія будуць улічаны пры падрыхтоўцы падагульняючага варыянта паправак. "Бачыце, колькі этапаў мы праходзім, вельмі сур'ёзнае стаўленне, паколькі гэты дакумент робіцца на працяглы перыяд часу жыцця нашай краіны", - звярнуў увагу кіраўнік Адміністрацыі.

Асобна журналісты пацікавіліся замацаваннем у Канстытуцыі статусу і паўнамоцтваў Усебеларускага народнага сходу. "Прапаноўвацца будзе Усебеларускі народны сход як вышэйшы прадстаўнічы орган, - сказаў ён. - Адпаведна вызначаны паўнамоцтвы гэтага органа - шэраг паўнамоцтваў, якія былі прапісаны і прапанаваны Канстытуцыйнай камісіяй, і рабочая група дадала ў тым ліку і па выбранні кіраўнікоў са складу Канстытуцыйнага, Вярхоўнага судоў, ЦВК, зацвярджэнне праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігоддзе і шэраг іншых пытанняў". Знайшлі адлюстраванне ў праекце Канстытуцыі і пытанні вылучэння кандыдатаў УНС.

"Навацыі не павінны дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне, не павінны прывесці да разбалансаванасці ў сістэме дзяржаўных органаў. Навацыі павінны толькі садзейнічаць умацаванню дзяржаўнасці і абароне канстытуцыйнага ладу і суверэнітэту нашай краіны", - падкрэсліў Ігар Сергяенка.

Падагульняючы тэкст паправак у Канстытуцыю павінен быць апублікаваны для ўсеагульнага азнаямлення за месяц да рэферэндуму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі