Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 кастрычніка 2022, 15:17

"Сенатары трымаюць гэта на пастаянным кантролі". Качанава аб маніторынгу цэн

7 кастрычніка, Фаніпаль /Кар. БЕЛТА/. Сенатары прадоўжаць маніторынг цэн ва ўсіх рэгіёнах краіны, заявіла журналістам старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава па выніках выязнога пашыранага пасяджэння Прэзідыума Савета Рэспублікі на тэму "Аб выніках работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у Мінскай вобласці за студзень-жнівень 2022 г." у Фаніпалі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы ведаеце, мы гэтай работай займаемся пастаянна з кастрычніка 2020 года, калі нам была пастаўлена гэта задача. Члены Савета Рэспублікі працуюць ва ўсіх рэгіёнах краіны, і калі мы бачым якія-небудзь парушэнні, адразу адпраўляем на рэагаванне ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю для таго, каб іх устараніць. Задачы, якія пастаўлены Прэзідэнтам на нарадзе, - пытанні не ўчарашняга дня. Прэзідэнтам нам пастаўлена трыадзіная задача: цэны, заработная плата і занятасць. На працягу ўсяго часу гэтыя пытанні былі актуальныя. Іншая справа, што цяпер пайшоў нейкі рост. Мы прычыну ведаем: курс змяніўся і тут жа павысіліся цэны. Але чаму яны не сталі ніжэйшыя? Таму мы не адыходзілі і не будзем адыходзіць ад гэтай задачы, якая пастаўлена Прэзідэнтам, і будзем у далейшым ёю займацца", - сказала Наталля Качанава.

Для выпрацоўкі мер па рэгуляванні цэн створана рабочая група на чале з Наталляй Качанавай. Сёння адбудзецца яе першае пасяджэнне. "І мы будзем уносіць прапановы, што трэба сёння зрабіць, каб не дапусціць росту цэн і інфляцыі. Прэзідэнтам дакладна пастаўлена задача, што з 6 кастрычніка цэны расці не павінны. Таму мы прадоўжым гэту работу з большай актыўнасцю. Мы маніторым сітуацыю. Цяпер мы будзе думаць аб тым, хто яшчэ павінен кантраляваць гэта пытанне, для таго каб не дапускаць росту цэн на харчовыя і нехарчовыя тавары. Вядома, вельмі важна вытрымаць асартыментны пералік і паглядзець, наколькі ён неабходны, маючы ўсё ў сваёй краіне, каб забяспечыць людзей прадуктамі харчавання, якасным адзеннем, абуткам. Трэба толькі ўсім варушыцца, як гаворыць Прэзідэнт", - канстатавала спікер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі