Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 мая 2019, 17:37

Сенатары падтрымалі дэкрэт аб дадатковых мерах па барацьбе з карупцыяй

31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Члены Савета Рэспублікі сёння на пасяджэнні падтрымалі дэкрэт нумар 3 "Аб дадатковых мерах па барацьбе з карупцыяй", сенатары прынялі яго да ведама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рахманаў адзначыў, што дэкрэт - гэта важны крок у барацьбе з карупцыяй, ключавое звяно ў сістэме антыкарупцыйнага заканадаўства.

У сваю чаргу генеральны пракурор Аляксандр Канюк, прадстаўляючы сенатарам дэкрэт, падкрэсліў, што барацьба з карупцыяй на ўсіх узроўнях павінна быць рашучай і бескампраміснай. Штогод у Беларусі фіксуецца каля 2 тыс. карупцыйных злачынстваў, да адказнасці прыцягваецца амаль тысяча службовых асоб. Распаўсюджаны факты хабарніцтва, службовых крадзяжоў, злоўжыванні ўладай і перавышэнне службовых паўнамоцтваў.

Аляксандр Канюк'

Генпракурор нагадаў, што дэкрэт выдадзены для ўзмацнення мер адказнасці за ўчыненне карупцыйных злачынстваў, у адпаведнасці з ім асобы, асуджаныя за іх учыненне, не падлягаюць прадстаўленню да ўмоўна-датэрміновага вызвалення або замены неадбытай часткі пакарання больш мяккім.

Акрамя таго, сёння сенатары прынялі да ведама дэкрэт нумар 2, якім антытытунёвае заканадаўства ў Беларусі становіцца больш строгім. Асноўная мэта дакумента - паслядоўнае абмежаванне даступнасці тытунёвых вырабаў, электронных сістэм курэння, вадкасцей для іх, сістэм для спажывання тытуню. Гэта ў сваю чаргу будзе садзейнічаць прадухіленню негатыўнага ўплыву курэння на стан здароўя цяперашняга і будучых пакаленняў, а таксама створыць умовы для аховы здароўя грамадзян ад уздзеяння навакольнага тытунёвага дыму і наступстваў спажывання (курэння) тытунёвых вырабаў, выкарыстання электронных сістэм курэння, сістэм для спажывання тытуню.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі