Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 мая 2020, 11:57

Савет Рэспублікі прапануе праманіторыць рэалізацыю на месцах указа аб падтрымцы эканомікі

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Рэспублікі прапануе правесці маніторынг таго, як на месцах рэалізуюць указ нумар 143 аб мерах падтрымкі эканомікі ва ўмовах неспрыяльнага ўздзеяння сусветнай эпідэміялагічнай сітуацыі. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Савеце Рэспублікі сёння прайшло пасяджэнне секцыі навукова-кансультатыўнага савета пры Прэзідыуме верхняй палаты парламента. Вучоныя, прадстаўнікі бізнес-супольнасці і дзяржорганаў абмеркавалі асноўныя напрамкі стабілізацыі фінансава-эканамічнай сітуацыі ў Беларусі ў сучасных умовах. Адказваючы на пытанні журналістаў перад пасяджэннем, Таццяна Рунец адзначыла, што ў час дыскусіі эксперты маюць намер выпрацаваць рэкамендацыі па шырокім спектры пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця. "У прыватнасці, плануецца прапанаваць выпрацаваць дадатковы комплекс мер па абароне ўнутранага рынку. У банкаўскай сферы - па змякчэнні ўмоў крэдытавання. Акрамя таго, прапануем даручыць ураду правесці маніторынг рэалізацыі палажэнняў указаў, прынятых у бягучым годзе па падтрымцы эканомікі і суб'ектаў гаспадарання", - расказала сенатар.

Закранаючы, у прыватнасці, указ нумар 143, Таццяна Рунец нагадала, што мясцовым уладам даручана прадастаўляць падтрымку прадпрыемствам, якія найбольш падпадаюць пад уздзеянне негатыўных наступстваў сусветнай эпідсітуацыі. "Трэба абавязкова вывучыць, як той ці іншы аблвыканкам падышоў да вырашэння гэтага пытання", - лічыць парламентарый.

Прыняты ў Беларусі пакет мер накіраваны ў тым ліку на падтрымку насельніцтва. Дадаткова ўрад прапануе дапамагчы тым, хто працуе ва ўмовах няпоўнай занятасці. Адпаведныя праекты нарматыўных прававых актаў унесены на разгляд кіраўніку дзяржавы. "Ключавую ролю ў рэалізацыі мер падтрымкі насельніцтва павінны адыграць мясцовыя ўлады. Гэта мэтавая ўстаноўка Прэзідэнта. Плюс кропкавая падтрымка прадпрыемстваў, для якой урадам сфарміравана рабочая група на чале з першым віцэ-прэм'ерам", - нагадала сенатар.-0-

Фота Максіма Гучака

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі